Губа́навыя (Labridae) — сямейства рыб атрада губанападобных.

Губанавыя

Самец Gomphosus varius
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Labridae Cuvier, 1816


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  170477
NCBI  8247
EOL  5305
FW  80708

Апісанне правіць

Даўжыня ад 6 см да 3 м, маса да 100 кг. Афарбоўка, асабліва ў самцоў, яркая: на жаўтаватым або зеленаватым фоне ярка-чырвоныя, блакітныя, фіялетавыя або аранжавыя палоскі і плямкі, якія мяняюцца. Губы звычайна тоўстыя (адсюль назва). Зубы на сківіцах моцныя, іклападобныя.

Пашырэнне правіць

Апісана звыш 50 родаў, да 600 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў трапічных і субтрапічных водах. Асобныя віды даходзяць на поўнач аж да берагоў Нарвегіі. Жывуць у прыбярэжнай зоне.

Асаблівасці біялогіі правіць

Некаторыя губанавыя адкладваюць ікру ў гнёзды з водарасцей і ахоўваюць яе. Большасць корміцца бентасам (малюскамі).

Літаратура правіць