Гільдэнбрантыя рачная
Гільдэнбрантыя рачная[1] (Hildenbrandia rivularis) — від чырвоных водарасцей манатыпнага роду сямейства Гільдэнбрантыевыя.
Гільдэнбрантыя рачная | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьЭпілітная водарасць, утварае на паверхні субстрату плевачны шчыльнакоркавы кармінавы талом, бліжэй да перыферыі мае выгляд цёмна-чырвонай каймы. Талом акруглы, дыяметрам да 2,5 см; пры разрастанні таломы зліваюцца ў суцэльную корку таўшчынёй 50—100 мкм. Вертыкальныя ніткі простыя, рэдка дыхатамічна разгалінаваныя, з 7—10 клетак. Клеткі шырынёй 4—12 мкм, квадратныя або па даўжыні да 2 разоў большыя.
Распаўсюджанне
правіцьПашырэнне: Еўразія, Амерыка, Афрыка. У Беларусі сустракаецца ў Лагойскім, Мінскім і Мядзельскім р-нах Мінскай вобл., Глыбоцкім і Ушацкім р-нах Віцебскай вобласці, у Гродзенскім р-не Гродзенскай вобл.[2]
Расце на камяністым субстраце ў празрыстых рэках і ручаях з хуткім цячэннем ў зацененых месцах. Від, адчувальны нават да нязначных зменаў умоў росту. Індыкатар чыстых і праточных вод.[2] Рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях.[3]
Асаблівасці біялогіі
правіцьПолавы працэс невядомы. Размнажаецца вегетатыўна.
Ахова
правіцьЗанесены ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993), а таксама ў Чырвоны пералік водарасцей, якія падлягаюць ахове ў Польшчы[2].
Зноскі
- ↑ Напісанне Гільдэбрантыя, ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.245
- ↑ а б в Гільдэнбрандтыя рачная ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Гільдэнбрандтыя рачная
Літаратура
правіць- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн., 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Определитель пресноводных водорослей СССР, т. 13, 1980
Спасылкі
правіцьГэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
- Гільдэнбрандтыя рачная ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
- Выява