Гімбуты

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Гі́мбуты[1] (трансліт.: Himbuty, руск.: Гимбуты) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварышчанскага сельсавета.

Вёска
Гімбуты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 56 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236830026
Гімбуты на карце Беларусі ±
Гімбуты (Беларусь)
Гімбуты
Гімбуты (Гродзенская вобласць)
Гімбуты

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 13 км на поўнач ад Ліды. Рэльеф раўнінны, на поўначы працякае рака Жыжма, прыток Гаўі. На поўначы, захадзе і поўдні ад вёскі мясцовасць меліяраваная. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Дворышча (Лідскі раён).

Гісторыя правіць

Вядома з XVIII ст. як вёска ў Лідскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ. У 1782 годзе пабудавана капліца.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1861 годзе належала да Жырмунскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, уласнасць Каліноўскай (21 рэвізская душа), Захватовіча (10 рэвізскіх душ). У 1897 годзе аднайменныя дзве вёскі: у адной 5 двароў, 43 жыхары (Гімбуты Казённыя), у другой 11 двароў, 83 жыхары; таксама маёнтак, 14 двароў. У 1909 годзе вёска ў Лідскай воласці.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1921 годзе калонія Гімбуты (15 двароў, 85 жыхароў), вёскі Гімбуты 1 (12 двароў, 62 жыхары) і Гімбуты 2 (16 двароў, 97 жыхароў).

З 1939 года — у БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка — у Цвермаўскім сельсавеце. У 1940 годзе вёска Гімбуты 1 (20 двароў, 82 жыхары), Гімбуты 2 (24 двары, 106 жыхароў), хутар Гімбуты 3 (97 жыхароў). З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. З 16 ліпеня 1954 года ў Тракельскім сельсавеце, з 3 красавіка вёска 1959 года ў Воранаўскім раёне.

Да 11 студзеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Тракельскага сельсавета Воранаўскага раёна[2], затым у Дварышчанскім сельсавеце Лідскага раёна. Землі належалі да эксперыментальнай базы «Ніва».

Насельніцтва правіць

  • 1959 год — 229 чал.
  • 1970 год — 185 чал.
  • 1992 год — 95 чал.
  • 2004 год — 63 чал.
  • 2009 год — 56 чал.
  • 2012 год — 49 чал.
  • 2015 год — 45 чал.

Зноскі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць