Гірш Галдоўскі (ідыш: ה גאלדאווסקי; 7 лістапада 1892, Рэчыца — 23 кастрычніка 1948, Лос-Анджэлес) — яўрэйскі паэт, публіцыст, фалькларыст.

Гірш Галдоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 лістапада 1892(1892-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 1948(1948-10-23) (55 гадоў)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, публіцыст

Жыццё правіць

У 1913 выехаў з Рэчыцы ў ЗША праз Германію, высадзіўся на беразе 1 кастрычніка. Жыў у Нью-Ёрку, потым у цэнтральных штатах, урэшце, ля Ціхага акіяна — у гарадах Канзас, Омаха, Сіу, Лос-Анджэлес (штаты Місуры, Небраска, Аява, Каліфорнія). Упершыню выступіў у друку ў 1918 годзе. Прыблізна тады пачалося яго падарожжа на захад. У Канзасе працаваў настаўнікам яўрэйскай мовы. У Амасе пазнаёміўся і ажаніўся з дзяўчынай Бэці. У наступным горадзе працаваў разносчыкам садавіны, насіў імя Гары Голд. У Лос-Анджэлесе сям’я з двума дзецьмі жыла ў раёне Бойл-Хейтс. Быў настаўнікам у школе, якую ўтрымлівалі левыя сіяністы, працаваў у выдавецтве. У 1929 заснавальнік часопіса «Пасіфік», памочнік рэдактара. Член Клуба яўрэйскай культуры. У 1939 заснаваў і рэдагаваў часопіс «Ундзэр ворт».

Адрасы: Ganahl Street (дом), Soto Street (школа). У суседніх кватэрах жылі пісьменнікі Сроль Осман, Айзік Фрыдланд, Шая Мілер.

Творчасць правіць

Аўтар паэтычных кніг «Прэрыі» (1927), «Нашы дні» (1934), «Спявае свет» (1942), «Святло і вера» (1946). Усе выданы ў Лос-Анджэлесе. Іх яўрэйскія назвы:

  • Прэйры-ланд — פריירי-לאנד
  • Ундзэрэ тэг — אונדזערע טעג
  • Зінгт а вэлт — זינגט א וועלט
  • Ліхт ун глойбм — ליכט און גלויבן

У зборніку «Спявае свет» змясціў пераклады песень са старажытнаяўрэйскай, рускай, англійскай, украінскай моў.

Аўтар артыкулаў «Левы нацыяналізм», «Першага мая», «Куды ідзём?», «Наша вуліца» і іншых. Асвятляў жыццё раёна, літаратурныя падзеі, выкладаў свае погляды. Пісаў аб Г. Лейвіку, Шолам-Алейхеме.

Дэбютаваў вершамі ў «Ідышэр кэмфэры», друкаваўся ў газеце «Цайт» пад рэдакцыяй Д. Пінскага, пазней у іншых выданнях (Ойфганг, Зунланд, Пролетарышэр геданк, Пасіфік, Каліфорніер ідышэ штыме, Ідыш-літэрарышэ хефтн, Ундзэр ворт). Вершы з’явіліся ў зборніку «Antologye Mitvest-Mayrev» (Чыкага, 1932-33).

Перапісваўся з Глатштэйнам, Г. Лейвікам, М. Лейбам, Л. Шапірам, Х. Жытлоўскім.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Berle Kagan, Leksikhon fun yidish-shraybers, New York: R. Ilman-Kohen, 1986. Vol. 2, 35.

Спасылкі правіць