Міраслава Данута Валенса (польск.: Mirosława Danuta Wałęsa, народж. Голось (польск.: Gołoś); нар. 25 лютага 1949, с. Крыпы, Вэнгроўскі павет, Мазавецкае ваяводства, Польшча) — жонка 6-га Прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы.

Данута Валенса
Danuta Wałęsa
Імя пры нараджэнні Mirosława Danuta Gołoś
Род дзейнасці палітык, аўтар
Дата нараджэння 25 лютага 1949(1949-02-25) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Лех Валенса
Дзеці Багдан (нар. 1970),
Славамір (нар. 1972),
Пшэмыслаў (1974 — 2017),
Яраслаў (нар. 1976),
Магдалена (нар. 1979) Ганна (нар. 1980)
Марыя Вікторыя (нар. 1982)
Брыгіда (нар. 1985)
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыла сярэднюю школу ў Венгрувэ. Працавала ў бацькоўскай гаспадарцы на вёсцы. У 1968 пераехала да сваякоў у Гданьск. Уладкавалася на працу ў кветкавы магазін.

Пазнаёмілася з электрыкам Лехам Валенсай, будучым палітычным дзеячам, кіраўніком незалежнага прафсаюза «Салідарнасць» і Прэзідэнтам Польшчы (1990—1995). 8 лістапада 1969 года выйшла за яго замуж.

У сям’і Леха і Дануты Валенс нарадзілася восем дзяцей.

Ад імя мужа 10 снежня 1983 года ў Осла атрымала Нобелеўскую прэмію міру.

Будучы першай дамай Польшчы, узначальвала шэраг грамадска-культурных таварыстваў і арганізацый, у тым ліку была ганаровым прэзідэнтам Гданьскага фонду па культурным развіцці. У якасці ганаровага члена прымала ўдзел і курыравала правядзенне розных конкурсаў і работу грамадскіх арганізацый.

У 2011 годзе 300-тысячным накладам была надрукаваная аўтабіяграфія Дануты Валенсы «Мары і таямніцы», якая карысталася вялікім поспехам у чытачоў. У наступным годзе за кнігу яна была ўзнагароджана прэміяй Супергарантыя культурнай падзеі года, заснаванай рэдакцыяй TVP Kultura Польскага тэлебачання.

У 2012 Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, за выдатныя заслугі ў справе дэмакратычных пераменаў у краіне, дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці, узнагародзіў Дануту Валенсу Камандорскім крыжам з зоркай Ордэна Адраджэння Польшчы[1].

У 2013 годзе выйшаў фільм «Валенса. Чалавек з надзеі» рэжысёра Анджэя Вайды, дзе распавядаецца пра палітычную кар’еру і асабістае жыццё Леха Валенсы. Ролю Дануты выканала Агнешка Грахоўская.

Зноскі правіць

Спасылкі правіць