Выхаванец гомельскай ДЮСШ-ДБК, выступаў за каманду на юнацкім узроўні. Пазней у выніку супрацоўніцтва ДЮСШ-ДБК з рэчыцкім «Спадарожнікам» стаў выступаць за юнацкую каманду гэтага клуба, а ў пачатку 2021 года трапіў у дубль. У чэрвені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» пакінула некалькі ігракоў, стаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў за «Спадарожнік» 23 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць салігорскага «Партызана» (2:2, па пенальці 3:1), калі выйшаў на замену ў пачатку другога тайма. 28 чэрвеня 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, калі ў матчы з «Віцебскам» пры ліку 2:3 выйшаў на замену на 72-й хвіліне, паспеў адзначыцца голам і галявой перадачай, чым прынёс сваёй камандзе выніковую перамогу 4:3.
У ліпені 2021 года «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, пасля чаго паўабаронца працягваў выступаць на юнацкім узроўні за каманду ДЮСШ-ДБК. У лютым 2022 года перайшоў у гомельскі «Паперпрам», за які гуляў у Другой лізе. У лістападзе 2022 года падоўжыў кантракт з клубам[3]. У лютым 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з «Паперпрамам»[4]. У ліпені 2024 года пакінуў гомельскі клуб[5] і стаў іграком «Оршы»[6].