Дафніі, вадзяныя блохі (Daphnia) — род прэснаводных беспазваночных жывёл надатрада галінаставусыя (Cladocera).
Цела (даўжыня 0,7—6 мм) укрыта празрыстай акругленай двухстворкавай хіцінавай ракавіай, створкі якой злучаныя на спіне. На галаве маецца шчыток з дзюбай і фасетачнае вока, а ў некаторых і наўпліяльнае вока. Вусікі (антэны) — органы пачуцця і перамяшчэння. Грудзі складаюцца з 4—6 сегметнаў, кожны з парай ног.
Жывяцца бактэрыямі, аднаклетачнымі водарасцямі, прасцейшымі, раслінным дэтрытам.
Раздзельнаполыя. Летнія пакаленні прадстаўлены толькі самкамі, якія размнажаюцца без апладнення (партэнагенетычна); восенню з'яўляюцца і самцы, адбываецца апладненне, самкі адкладаюць 1 або 2 аплодненыя яйцы, пакрытыя тоўстай абалонкай. Гэтыя яйцы зімуюць, вясной з іх развіваюцца самкі.
Служаць кормам рыбам і іх маляўкам, дафній штучна гадуюць на корм рыбам. Дафніі — прамежкавыя гаспадары некаторых чарвей, якія паразітуюць у дарослым стане ў розных пазваночных жывёл, у тым ліку ў хатніх качках.