Двухпялёснік парыжскі

від раслін

Двухпялёснік парыжскі, літпа[3][4][5][6][7] (Circaea lutetiana) — від травяністых раслін сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae), распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі, у Еўропе і Азіі.

Двухпялёснік парыжскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Circaea lutetiana L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27568
NCBI  253475
EOL  582813
IPNI  611469-1
TPL  kew-2721837

Апісанне правіць

Шматгадовая расліна 25-70 см. Сцёблы простыя ці уверсе злёгку разгалінаваныя, ля аснавання часам голыя, вышэй, як і хвосцікі лісця, могуць быць густа адхілена-мякка-валасістыя. Лісце яйкападобнае або яйкападобна-ланцэтнае, 3-10.5(12.5) см даўжынёй, доўга завостранае, па краі расстаўлена-дробназубчатае, ля аснавання круглявае або сэрцападобнае, іх хвосцікі не крылатыя, зверху бароздавыя, 1-5 см даўжынёй. Кветкі без прыкветкаў. Пялёсткі ружовыя, радзей белыя, 2.5-3(4) см даўжынёй, глыбока-2-раздзельныя, да аснавання клінавата звужаныя. Плады з амаль роўнымі гнёздамі[7].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі, у Еўропе і Азіі[8][9].

Ва Украіне від расце ў цяністых лісцяных, часам іглічных лясах — у лясных раёнах, лесастэпе звычайны, у гарах Крыму[7].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 38. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 207. (руск.) (укр.)
  8. bgbm.org. (англ.)
  9. plantsoftheworldonline.org. (англ.)