Джузэпіна Бацакі

Джузэпіна Бацакі (Бадзакі; італ.: Giuseppina Bozzacchi; 23 лістапада 1853, Мілан — 23 лістапада 1870, Парыж) — італьянская танцоўшчыца балета, першая выканаўца партыі Сванільды ў балеце «Капелія» Леа Дэліба. Яе кар’ера была адной з самых кароткіх у гісторыі[2].

Джузэпіна Бацакі
італ.: Giuseppina Bozzacchi
Coppelia -Swanilda -Giuseppina Bozzachi -Act I-Scene 2 -Paris -1870.JPG
Джузэпіна Бацакі ў ролі Сванільды ў балеце «Капелія» (1870)
Дата нараджэння 23 лістапада 1853(1853-11-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 1870(1870-11-23)[1] (17 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія балерына
Тэатр
Commons-logo.svg Джузэпіна Бацакі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Джузэпіна Бацакі нарадзілася 23 лістапада 1853 года ў Мілане. Яна вучылася спачатку ў Мілане ў вядомай італьянскай балерыны Аміны Баскеці, а затым у Парыжы ў выкладчыцы, вядомай як мадам Дамінік[2]. Там яе заўважыў харэограф і балетмайстар Артур Сен-Леон і запрасіў на ролю Сванільды ў прэм’еры балета «Капелія». Партыю Франца ён аддаў актрысе-травесці Эжэн Фіёкр. Прэм’ера адбылася ў Парыжскай оперы 25 мая 1870 года. Джузэпіна выканала ролю Сванільды ў прысутнасці імператара Напалеона III. Выступ дзяўчынкі-падлетка быў добразычліва прыняты публікай; крытыкі таксама высока адклікаліся аб яе танцавальным майстэрстве, адзначаючы дакладнасць і вытанчанасць яе рухаў[3][4].

Джузэпіна выканала партыю Сванільды яшчэ васямнаццаць разоў[2][5] (па іншых крыніцах — восем[3]), аднак яе слава была нядоўгай. З-за пачатку франка-прускай вайны Парыжскую оперу закрылі. Падчас аблогі Парыжа опера спыніла выплату заробкаў, і, праз некалькі месяцаў Джузэпіна, аслабленая недахопам харчавання, захварэла на воспу.

Памерла 23 лістапада 1870 года, у дзень, калі ёй споўнілася сямнаццаць гадоў[3]. Яна была пахавана ў Парыжы, на могілках Манмартр[6]. Незадоўга да яе смерці, 2 верасня таго ж года, ад сардэчнага прыступу памёр Артур Сен-Леон[7].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France Giuseppina Bozzachi // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. 2,0 2,1 2,2 Oxford Reference
  3. 3,0 3,1 3,2 Danza e balletto, 1998, p. 77
  4. Gay Morris. Moving Words: Re-writing Dance. — Psychology Press, 1996. — P. 177.
  5. Clive Barnes Dance View (англ.)  (17 верасня 1974).
  6. Giuseppina Bozzacchi (англ.) .
  7. Alberto Testa. Cento grandi balletti. Una scelta dal repertorio del migliore teatro di danza. — Gremese Editore, 2007. — P. 33.

ЛітаратураПравіць

  • Mario Pasi, Domenico Rigotti, Ann Veronica Turnbull. Bozzacchi Giuseppina // Danza e balletto: dizionario. — Editoriale Jaca Book, 1998. — P. 77—78.

СпасылкіПравіць