Дзеткавічы (Баранавіцкі раён)
Дзе́ткавічы[1] (трансліт.: Dzietkavičy, руск.: Детковичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 25 км на захад ад Баранавічаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.
Вёска
Дзеткавічы
|
Да вёскі далучаны суседні хутар Хаткі.
Гісторыя
правіцьВядомы з 1567 года ў складзе маёнтка шляхціча П. Падарэўскага, які выстаўляў з усіх сваіх уладанняў у войска Вялікага Княства Літоўскага 9 конных воінаў.
З канца XVIII стагоддзя ў складзе Расійскай імперыі.
У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак, дзе было 7 двароў і 67 жыхароў.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 11 вяскоўцаў.
Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіць- 30 дамоў, 184 жыхары (1921)
- 512 жыхароў (1939)
- 216 жыхароў (1959)
- 121 жыхар (1970)
- 34 двары, 39 жыхароў (1998)
- 23 гаспадаркі, 38 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх