Дзмітрый Іванавіч Сергіевіч

Змітро Віталін (Дзмітрый Іванавіч Сергіевіч) (15 ліпеня 1910, Калінкавічы- ?) — беларускі пісьменнік.

Дзмітрый Іванавіч Сергіевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 ліпеня 1910(1910-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Скончыў чыгуначную дзевяцігодку ў Калінкавічах. З 1929 года жыў у Мінску. Працаваў радыёманцёрам, затым карэспандэнтам Радыёцэнтра БССР. 10 жніўня 1933 года быў рэпрэсіраваны і высланы ў Марыінск (Расія). Прапаў без вестак у час Вялікай Айчыннай вайны.

ТворчасцьПравіць

З вершамі ў друку пачаў выступаць у 1930 годзе. Аўтар зборніка вершаў «Будзем жыць!» (1932). Перакладаў з рускай мовы.