Адкрыць галоўнае меню

Дзмітрый Аляксандравіч Пархачаў

Футбол
Дзмітрый Пархачаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Пархачаў
Нарадзіўся 30 снежня 1984(1984-12-30) (34 гады) ці 2 студзеня 1985(1985-01-02)[1] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Казахстана Казахстан
Рост 181 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2000 — 2002 Сцяг Беларусі РВАР (Мінск) 30 (0)
2003 — 2006 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 26 (7)
2004   Сцяг Беларусі Дняпро (Магілеў) 5 (0)
2006 — 2007 Сцяг Беларусі Дынама (Брэст) 12 (0)
2007 — 2008 Сцяг Азербайджана Алімпік (Баку) 25 (0)
2008 Сцяг Казахстана Усход (Аскемен) 9 (4)
2009 Сцяг Казахстана Ардабасы (Шымкент) 25 (9)
2010 Сцяг Казахстана Табол (Кастанай) 12 (1)
2010 Сцяг Казахстана Жэтысу (Талдыкарган) 12 (0)
2011 — 2012 Сцяг Азербайджана Кяпаз (Гянджа) 26 (3)
2012 Сцяг Казахстана Кайсар (Кызыларда) 13 (1)
2013 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 10 (0)
2013 Сцяг Казахстана Кайсар (Кызыларда) 20 (3)
2014 — 2015 Сцяг Казахстана Атырау 42 (2)
2016 — 2018 Сцяг Беларусі Гарадзея 52 (6)
2018 — 2019 Сцяг Беларусі НФК (Мінск) 21 (4)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 мая 2019.


Дзмітрый Пархачаў (нар. 30 снежня 1984, Кобрын) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў кар’еру ў мінскім РВАРы, пазней гуляў за мінскае «Дынама» і іншыя клубы. З 2007 года выступаў у Азербайджане і Казахстане.

У сакавіку 2013 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком мазырскай «Славіі». У чэрвені 20013 года пакінуў мазырскі клуб і зноў накіраваўся ў Казахстан[2]. Дапамог «Кайсару» перамагчы ў Першай лізе, але па заканчэнні сезону пакінуў каманду.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з клубам «Атырау»[3]. У сакавіку 2014 атрымаў грамадзянства Казахстана, дзякуючы чаму перастаў лічыцца легіянерам у мясцовым чэмпіянаце[4]. У студзені 2016 года стала вядома, што «Атырау» не будзе падаўжаць кантракт з нападнікам[5].

Неўзабаве пасля зыходу з «Атырау» Дзмітрый падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі — клубам «Гарадзея»[6]. У складзе «Гарадзеі» замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца ў аснове, нярэдка толькі выхадзіў на замену ў канцы матчу. У сезоне 2018 згуляў толькі ў пяці матчах, выйшаўшы на замену, і ў чэрвені 2018 года пакінуў клуб[7].

У ліпені 2018 года перайшоў у «Крумкачы»[8]. Дапамог сталічнай камандзе па выніках сезону 2018 выйсці ў Першую лігу. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК[9]. У маі 2019 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера Аляксея Кучука, пакінуў каманду ўслед за ім[10].

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць