Дзмітрый Анатолевіч Балашоў
Дзмітрый Анатолевіч Балашоў (нар. 8 студзеня 1974, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі футболіст, нападнік.
Поўнае імя | Дзмітрый Анатолевіч Балашоў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 студзеня 1974 (51 год) Мінск, СССР |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 177 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 69 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьПрафесійную кар’еру пачаў у 1992 годзе ў мінскім «Тарпеда». У гэтым жа годзе перайшоў у КПФ, у якім правёў 80 матчаў і забіў 27 галоў. У час знаходжання ў слонімскім клубе быў аддадзены ў 1994 годзе ў арэнду ў лідскі «Абутнік». У 1996 годзе вярнуўся ў «Тарпеда». У наступным годзе апынуўся ў складзе бабруйскай «Белшыны», з якой у першым жа для сябе сезоне ў клубе заваяваў нацыянальны кубак (у фінале забіў гол у браму «Дынама-93» і ўсталяваў канчатковы лік 2:0). 1999 год правёў у тульскім «Арсенале». Праз год вярнуўся ў «Белшыну» і зноў дапамог клубу стаць уладальнікам Кубка Беларусі, а таксама стаць чэмпіёнам. У далейшым таксама выступаў за салігорскі «Шахцёр», светлагорскі «Хімік», «Баранавічы», рагачоўскі «Дняпро-ДЮСШ-1» і «Асіповічы», дзе пасля трохгадовага перапынку завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера
правіцьДэбют за нацыянальную зборную Беларусі адбыўся 8 чэрвеня 1997 года ў кваліфікацыйным матчы чэмпіянату свету 1998 супраць зборнай Шатландыі (0:1). Усяго Балашоў правёў за зборную 6 матчаў.
Дасягненні
правіць- Залаты прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1997
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1998
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1997, 2001
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2003
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)