Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў

беларускі літаратуразнавец і крытык
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Бугаёў)

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (12 студзеня 1929, в. Сычык, Крычаўскага раёна, Магілёўскай вобласці28 снежня 2017[2]) — беларускі літаратуразнавец і крытык[3]. Кандыдат філалагічных навук (1960)[3], прафесар.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў
Дата нараджэння 12 студзеня 1929(1929-01-12) ці 1929[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 2017(2017-12-28) ці 2017[1]
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Член у

БіяграфіяПравіць

У 1945—1948 вучыўся ў Магілёўскім педагагічным вучылішчы. У 1948—1952 у Магілёўскім педагагічным інстытуце[3]. У 1952—1955 у аспірантуры Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.

У 1955-59 працаваў у Мазырскім педагагічным інстытуце[3], у 1959-64 у Інстытуце літаратуры АН БССР, з 1964 дацэнт БДУ[3], дзе выкладаў на філалагічным факультэце. Член беларускага ПЭН-цэнтра з 1989. Член СП СССР з 1961.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Друкаваўся з 1957[3]. Выступаў у друку па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу, мастацкага майстэрства і стылю. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1-2, 1965-66)[3].

БібліяграфіяПравіць

  • «Шчодрае сэрца пісьменніка» (1963)
  • «Паэзія Максіма Танка» (1964, 2003: 2-е выд.)
  • «Уладзімір Дубоўка» (1965)
  • «Максім Гарэцкі» (1968, 2003: 2-е выд.): першае, пасля часу замоўчвання, даследаванне творчасці Гарэцкага.
  • «Шматграннасць» (1970)
  • «Зброяй сатыры, зброяй праўды» (1971, 2004: 2-е выд.)
  • «Вернасць прызванню: Творчая індывідуальнасць Івана Мележа» (1977)
  • «Талент і праца» (1979)
  • «Чалавечнасць» (1985)
  • «Васіль Быкаў» (1987)
  • «Арганічнасць таленту» (1989)
  • «Спавядальнае слова» (2001)
  • «Служэнне Беларусі» (2003)

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Czech National Authority Database Праверана 28 сакавіка 2021.
  2. Памёр літаратурны крытык Дзмітрый Бугаёў (28 снежня 2017). Праверана 28 снежня 2017.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Бугаёв Дмитрий Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 85. — 737 с.