Дзмітрый Васілевіч Герашчанка
Дзмітрый Васілевіч Гера́шчанка (нар. 25 студзеня 1951, Мінск) — беларускі архітэктар.
Дзмітрый Васілевіч Герашчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 студзеня 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Васіль Іосіфавіч Герашчанка |
Маці | Любоў Дзмітрыеўна Усава |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Мінск |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 25 студзеня 1951 года ў сям’і архітэктараў Васіля Герашчанкі і Любові Усавай[1]. Скончыў у 1974 годзе БПІ. Працаваў у вытворчых майстэрнях камбіната Мастацкага фонда Беларусі (1968—1969), з 1969 у інстытуце «Мінскпраект».
Творчасць
правіцьАсноўныя работы: водаахоўная зона Сляпянскай воднай сістэмы і 7 сквераў уздоўж яе (1989, у складзе аўтарскага калектыву; Дзяржаўная прэмія БССР 1989), праект рэканструкцыі парку імя М. Горкага (1978), Парк 60-годдзя Кастрычніка (1986), воднае добраўпарадкаванне ўчастка р. Свіслач (1988). Па яго праектах будаваліся паркі ў Нясвіжы, па праспекце Праўды і па вул. П. Глебкі; левабярэжная частка Камсамольскага возера ў Мінску і інш.
Сям’я
правіцьМае двух дачок, Дар’ю і Вольгу, якія таксама працуюць архітэктарамі ў інстытуце «Мінскпраект»[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Герашчанка Дзмітрый Васілевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.