Дзмітрый Віктаравіч Некрашэвіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Некрашэвіч)

Дзмітрый Некрашэвіч (нар. 26 жніўня 2001, Міханавічы) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Іслач».

Футбол
Дзмітрый Некрашэвіч
Поўнае імя Дзмітрый Віктаравіч Некрашэвіч
Нарадзіўся 26 жніўня 2001(2001-08-26)[1] (19 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 179 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Нумар 37
Клубная кар’ера[* 1]
2017— Беларусь Іслач (Мінскі раён) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2021.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец клуба «Іслач», ужо з 2016 года пачаў прыцягвацца да трэніровак асноўнай каманды. Нягледзячы на жаданне галоўнага трэнера «Іслачы» Віталя Жукоўскага задзейнічаць маладога нападніка ў афіцыйных матчах на дарослым узроўні[2], з-за абмежавання на выступ з 16-гадовага ўзроста пэўны час Некрашэвіч гуляў толькі ў таварыскіх матчах. У пачатку 2017 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай «Іслачы» і ў перадсезонных матчах адзначыўся галамі ў брамы мазырскай «Славіі» і бабруйскай «Белшыны».

У верасні 2017 года, неўзабаве пасля 16-годдзя, быў заяўлены за «Іслач» у чэмпіянат Беларусі і стаў выступаць за дубліруючы склад. 26 лістапада 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы апошняга тура супраць «Нафтана» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Такім чынам, ва ўзросце 16 гадоў і 92 дзён стаў наймаладзейшым іграком Вышэйшай лігі ў сезоне[3]. У сезоне 2018 выступаў за дубль, у асноўнай камандзе згуляў у адным матчы.

У сакавіку 2019 года падпісаў новы кантракт з «Іслаччу» на тры гады[4]. У сезонах 2019—2020 працягваў гуляць за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з клубам да лютага 2023 года[5].

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 Д1 Іслач   1 0
2018 Д1 Іслач   1 0
2019 дубль Іслач   17 5
2020 Д1 Іслач   1 0

Зноскі