Дзмітрый Нічыпаравіч Кайгародаў

Дзмітрый Нічыпаравіч Кайгародаў (нар. 31 жніўня (12 верасня) 1846, Полацк — 11 лютага 1924) — біёлаг, фенолаг, арнітолаг, папулярызатар прыродазнаўства, педагог.

Дзмітрый Кайгародаў
Дзмітрый Нічыпаравіч Кайгародаў
Дата нараджэння 31 жніўня (12 верасня) 1846
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1924(1924-02-11)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Нічыпар Іванавіч Кайгародаў[d]
Род дзейнасці лесавод, натураліст, біёлаг, арнітолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера лесаводства[3], арніталогія[3], папулярызацыя навукі[3] і феналогія[d][3]
Месца працы
  • Лясны інстытут[d]
Навуковае званне
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Полацкі кадэцкі корпус, Канстанцінаўскае ваеннае (1863) і Міхайлаўскае артылерыйскае (1866) вучылішчы, Пецярбургскі земляробчы інстытут (1871, з 1881 года — Лясны інстытут). Потым вучыўся ў Тарандскай лясной акадэміі, Цюрыхскім палітэхнікуме на лясным факультэце. З 1875 года — загадчык кафедры лясной тэхналогіі і ляснога інжынернага мастацтва Ляснога інстытута ў Пецярбургу, прафесар, намеснік дырэктара інстытута (1887—1891).

Выкладаў прыродазнаўчыя навукі членам імператарскай сям’і. З 1877 года рэгулярна чытаў навукова-папулярныя лекцыі па прыродазнаўстве для рабочых і служачых Пецярбурга, да апошніх дзён не пакідаў навуковай дзейнасці.

Памёр Дзмітрый Нічыпаравіч 11 лютага 1924 года ў Ленінградзе, пахаваны ў садзе Ляснога інстытута (зараз Лесатэхнічная акадэмія). Імя Д. Н. Кайгародава носіць феналагічная камісія Рускага геаграфічнага таварыства. У 1947 годзе ў Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі была арганізавана Дзяржаўная феналагічная станцыя імя Д. Н. Кайгародава. На доме ў Лясным, дзе з 1905 года жыў Дзмітрый Нічыпаравіч (Інстытуцкі праспект, 21), размешчана мемарыяльная дошка.

Навуковая дзейнасць правіць

Дзмітрый Кайгародаў стварыў феналагічную сетку для правядзення біякліматычнага раяніравання Еўрапейскай часткі Расіі (1885), склаў феналагічныя карты веснавога прылёту птушак. Сваёй дзейнасцю заклаў асновы феналагічных назіранняў Расіі, за што яго заслужана называюць «бацькам рускай феналогіі». З’яўляецца аўтарам «Рускага тлумачальнага лесатаварнага слоўніка» (1883), кніг «Чырваналессе», «Дзённік Пецярбургскай вясновай і асенняй прыроды», «З царства птушак», «Гутаркі пра рускі лес» (1880), «З зялёнага царства» (1888), «Дрэва і яго жыццё» (1897) і інш[4].

Зноскі

  1. Кайгородов Дмитрий Никифорович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Кайгородов Дмитрий Никифорович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Кайгародаў Дзмітрый Нічыпаравіч

Літаратура правіць

  • Бобров, Р. Отец русской фенологии / Р. Бобров // Охота и охотничье хозяйство. — 2000. — № 9. — С. 8-9.
  • Глазырин, Е. В. Выпускники Полоцкого кадетского корпуса (военной гимназии) — выдающиеся ученые / Е. В. Глазырин, Т. Н. Глазырина // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў : зборнік навуковых артыкулаў ІІІ міжнароднай навуковай канферэнцыі (Полацк, 14-15 красавіка 2016 г.) : у 2 ч. / пад агул. рэд.: Д. У. Дука, У. А. Лобача, А. І. Корсак. — Наваполацк, 2016. — Частка 2. — С. 65-85.
  • Кайгародаў Дзмітрый Нічыпаравіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 138.
  • Кайгародаў Дзмітрый Нічыпаравіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 83.
  • Конюшко, В. С. Дмитрий Ничипорович Кайгородов (1846, Полоцк — 1924), фенолог, писатель, педагог (который работал в России) / В. С. Конюшко, С. В. Чубаро // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 1999. — № 2. — С. 23-26.
  • Косцін, Б. Са сцен кадэцкага / Б. Косцін // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1988. — № 3. — С. 26-28.
  • Кузнецов, М. Судьбы полоцких кадетов / М. Кузнецов // Информ Плюс (Полоцк). — 2005. — 14 апр. — С. 5.
  • Малашеня, Л. Любил природу вдохновенно / Л. Малашеня // Витебские вести. — 2016. — 19 янв. — С. 5.
  • Морозов, Ю. Занимательная фенология / Ю. Морозов // Наука и жизнь. — 2004. — № 4. — С. 3-5.
  • Паслядоўнік Брэма // Элегіі забытых дорог : гістарычныя нарысы, эсэ / А. Л. Марціновіч. — Мінск : Полымя, 2001. — С. 414—427.