Дзяніс Анатолевіч Мельянцоў

Дзяні́с Анато́левіч Мельянцо́ў (нар. 1980; Магілёў, БССР, СССР) — беларускі палітолаг, прапагандыст і міжнародны лабіст рэжыму Лукашэнкі.

Дзяніс Мельянцоў
Род дзейнасці прапагандыст
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Магілёве.

Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (2003), Інстытут палітычных навук і міжнародных адносін Віленскага ўніверсітэта (2006), а таксама Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт[1].

У студэнцкія часы быў палітычным актывістам, у прыватнасці, намеснікам старшыні магілёўскай гарадской арганізацыі Маладога Фронту[2]. Займаўся грамадзянскай адукацыяй і выдавецкімі справамі[3].

У 2006—2009 гг. выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце[1].

З 2007 па 2017 гг. працаваў старшым аналітыкам у Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў (BISS).

Прапагандысцкая дзейнасць

правіць

Каардынатар праграмы «Знешняя палітыка Беларусі» Савета па міжнародных адносінах «Мінскі дыялог» — міжнароднага прапагандысцкага праекта рэжыму Лукашэнкі. Рэгулярна выступае з каментарыямі на падкантрольных рэжыму дзяржаўных тэлеканалах Беларусі[4].

Займаецца крытыкай увядзення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, увязваннем краін Захаду ў дыялог з афіцыйным Мінскам і схіленнем да саступак рэжыму, прыкрываючыся ў тым ліку пагрозай Расіі[5][6][7][8][9]. У 2012 годзе, паводле абвінавачанняў М. Халезіна, стаў адным з ініцытараў ліста аб скасаванні санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі[10]. Гэтае сцверджанне пазней адмаўлялася Аляксеем Пікулікам[11].

У агрэсіўнай форме крытыкаваў праціўнікаў А. Лукашэнкі[12].

Разам з іншымі ўдзельнікамі праекта «Мінскі дыялог» займаўся пазіцыянаваннем лукашэнкаўскай Беларусі як нібыта нейтральнай пляцоўкі для перамоў ва ўмовах пагаршэння адносін Расіі і Захаду[13][14].

Абвінавачваў краіны Захаду, якія крытыкуюць рэжым Лукашэнкі за парушэнні правоў чалавека і дэмакратычных норм, у варожым і неаб’ектыўным стаўленні да Беларусі[15]. Абвінавачваў НАТА ў агрэсіўных дзеяннях супраць Беларусі[16].

Апраўдваў бяздзеянне беларускіх улад падчас пандэміі COVID-19[17].

Пасля масавых мірных пратэстаў, выкліканых фальсіфікацыямі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і палітычным тэрорам супраць праціўнікаў А. Лукашэнкі, выступаў перад міжнароднай аўдыторыяй з публічнымі заявамі пра нібыта гвалтоўны характар пратэсту, змягчэнне рэпрэсій супраць пратэстоўцаў у выніку пагрозы страйкаў, а таксама з папярэджаннем пра незаконнасць магчымага страйку рабочых[18].

Перад беларускай аўдыторыяй заяўляў пра падтрымку пратэстаў з боку ЗША па геапалітычных матывах, выказваў шкадаванне з-за немагчымасці для рэжыму Лукашэнкі кантраляваць інтэрнэт і заяўляў пра жорсткасць амерыканскай паліцыі ў параўнанні з сілавікамі рэжыму Лукашэнкі[4][19]. Напярэдадні выбараў сцвярджаў, што лукашэнкаўскія сілавікі не будуць прымяняць масавы гвалт супраць пратэстоўцаў і папярэджваў пра гвалт з боку апазіцыі[20].

У чэрвені 2021 года агучыў пагрозу рэжыму нацыяналізаваць «Прыёрбанк» і тэлекамунікацыйнага апэратара «А1», якія належаць аўстрыйскім інвестарам, а таксама спрыяць нелегальнай міграцыі ў адказ на ўвядзенне Еўрапейскім Саюзам санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі[21].

Зноскі

  1. а б Денис Мельянцов, Координатор программы «Внешняя политика Беларуси» [Дзяніс Мельянцоў, Каардынатар праграмы «Знешняя палітыка Беларусі»] — афіцыйны сайт «Мінскага дыялогу»
  2. МАЛАДЫ ФРОНТ У МАГІЛЁВЕ ПАЧАЎ АБЫХОД КВАТЭР З ЗАКЛІКАМ ДА ЎДЗЕЛУ Ў ВЫБАРАХРадыё Свабода, 07.08.2001
  3. Дзяніс МельянцоўРадыё Свабода, 07.09.2003
  4. а б «Я згодны з ацэнкай прэзідэнта»: што ў эфіры АНТ гаварыў калісьці незалежны эксперт Дзяніс МельянцоўНаша Ніва, 22.01.2021
  5. What effect will the EU’s sanctions have on Belarus?Deutsche Welle, 25.05.2021
  6. Why Fears of a Russia-Belarus Merger Never Come TrueMoscow Times, 12.05.2021
  7. EU sanctions causing pain for LukashenkoEUObserver, 11.11.2011
  8. Мельянцоў: Санкцыі толькі нашкодзяць палітвязнямЕўрарадыё, 23.03.2012
  9. Мінск нарываецца на санкцыі, каб адносіны з ЕС былі як у АзербайджанаЕўрарадыё, 03.04.2012
  10. Документ о целесообразности санкций ЕС обсуждался белорусским демократическим сообществом, но не был подписан Архівавана 27 чэрвеня 2021.Naviny.by, 07.02.2012
  11. Алексей Пикулик. СКАНДАЛ. Охота на ведьм в клубе конспирологов-любителей Архівавана 27 чэрвеня 2021.Naviny.by, 07.02.2012
  12. Мельянцоў: Якім трэба быць клінічным ідыётам, каб пераканаць сябе, што рэйтынг Лукашэнкі — 3 %?Наша Ніва, 03.07.2020
  13. Role and impact of small states in promoting peace and security in Eastern Europe. The case of Belarus. [Роля і ўплыў малых дзяржаў у прасоўванні міру і бяспекі ва Усходняй Еўропе. Выпадак Беларусі] — Мінскі дыялог, 28.05.2021
  14. Денис Мельянцов: Беларусь выдвигает инициативы будущего, но многие к этому не готовыСБ. Беларусь сегодня, 30.09.2019
  15. Чего ждать от сессии ПА ОБСЕ в Минске [Чаго чакаць ад сесіі ПА АБСЕ ў Мінску] — СБ. Беларусь сегодня, 20.06.2017
  16. Чем вызвана напряженность на белорусско-литовской границе [Чым выкліканая напружанасць на беларуска-літоўскай мяжы] — СБ. Беларусь сегодня, 25.10.2019
  17. Мельянцоў: Перад пагрозай голаду беларус пойдзе не на плошчу, а пасадзіць утрая больш бульбыРадыё Свабода, 11.04.2020
  18. Political Crisis in Belarus: Reasons and perspectives [Палітычны крызіс у Беларусі: прычыны і перспектывы], 24 верасня 2020 (англ.)
  19. Мельянцов: США используют тему прав человека для продвижения своих интересов в других странах [Мельянцоў: ЗША выкарыстоўваюць тэму правоў чалавека для прасоўвання сваіх інтарэсаў у іншых краінах] — СБ. Беларусь сегодня, 21.01.2021
  20. Як прадухіліць крывавы «Андыжан» у Беларусі?Радыё Свабода, 22.06.2020
  21. Дзяніс Мельянцоў: Можна нацыяналізаваць Прыёрбанк і А1Наша Ніва, 25.06.2021

Спасылкі

правіць