Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа

Літарату́рная прэ́мія імя́ Яку́ба Ко́ласа — літаратурная прэмія, заснаваная пастановай Савета Міністраў БССР №81 10 лютага 1959 года.

Прысуджалася за высокаідэйны і высокамастацкі зборнік апавяданняў, аповесць, раман, а таксама работу па літаратуразнаўстве і крытычную работу, якія былі апублікаваны ў рэспубліканскім друку ў тым годзе, за які прысуджаецца прэмія, і якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне[1].

У 1965 годзе прэміі нададзены статус дзяржаўнай: Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа[2]. З 1992 года — у складзе Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь па літаратуры, музыцы і мастацтве[3].

У Рэспубліцы Беларусі прысуджаецца штодвагады за таленавітыя, глыбокія па змесце і адметныя па форме творы літаратуры, якія робяць значны ўнёсак у беларускую нацыянальную культуру, развіваюць мастацкія традыцыі і садзейнічаюць устанаўленню агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму[4].

Лаўрэаты Правіць

Год прысуджэння Лаўрэат За твор
1957 Іван Шамякін раман «Крыніцы»
1959 Пятрусь Броўка «Калі зліваюцца рэкі»
1962 Іван Мележ раман «Людзі на балоце»
1963 Янка Брыль «Працяг размовы»[5]
1964 Васіль Быкаў «Трэцяя ракета»
1965 Максім Лужанін «Колас расказвае пра сябе»
1967 Іван Шамякін раман «Сэрца на далоні»
1968 Міхась Лынькоў раман «Векапомныя дні»
1972 Іван Навуменка «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя»
1974 Андрэй Макаёнак п’есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык»
1976 Алесь Адамовіч «Хатынская аповесць»
1976 Алена Васілевіч тэтралогія «Пачакай, затрымайся»[6]
1976 Іван Мележ зборнік «Жыццёвыя клопаты»
1978 Васіль Быкаў «Воўчая зграя» і «Яго батальён»
1980 Ніл Гілевіч
1980 Уладзімір Калеснік[7] удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980 Адам Мальдзіс удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980 Міхась Мушынскі удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[8]
1980 Навум Перкін удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[9]
1980 Юльян Пшыркоў удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[9]
1980 Міхась Ярош удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1982 Янка Брыль «Золак, убачаны здалёк»[5]
1982 Віктар Казько «Суд у слабадзе»
1984 Зміцер Бугаёў кніга крытычных нарысаў «Талент і праца»[10]
1984 Уладзімір Караткевіч раман «Чорны замак Альшанскі» (пасмяротна)
1986 Анатоль Кудравец раман «Сачыненне на вольную тэму»
1990 Генадзь Кісялёў «Разыскивается классик…» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча»
1990 Алег Лойка раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае»
1992 Сяргей Грахоўскі зборнік «Споведзь»
1992 Алесь Жук «Праклятая любоў»
1992 Васіль Сёмуха
1996 Генрых Далідовіч
2002 Васіль Жураўлёў кніга «У пошуку духоўных ідэалаў: на матэрыяле беларускай літаратуры XIX — пачатку XX стаг.»[3]

Зноскі

  1. Пастанова Савета Міністраў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб устанаўленні літаратурных прэмій імя Я. Купалы і Я. Коласа. Ушанаванне Якуба Коласа сучаснікамі і нашчадкамі. Архівы Беларусі. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  2. Аглядная даведка. Якуб Колас: асоба і творчасць. Архівы Беларусі. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  3. а б Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага (1 снежня 2015). Праверана 24 чэрвеня 2019.
  4. Дзяржаўная прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Узнагароды і прэміі. Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  5. а б Творчы шлях (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  6. Писатели Случчины, памятники Случчины (руск.). Наследие Слуцкого края. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  7. Яркая постаць літаратуразнаўчай навукі(недаступная спасылка). Нацыянальная бібліятэка Беларусі (7 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  8. Літаратуразнаўцы-магілёўцы аб творчасці Я. Коласа і Я. Купалы. Магілёўская абласная бібліятэка. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  9. а б Міхась Тычына. Акадэмічныя літаратуразнаўцы — ветэраны вайны // «Наука и инновации». — 2010. — № 5 (87).
  10. Пад знакам таленту і працы(недаступная спасылка). Нацыянальная бібліятэка Беларусі (6 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020. Праверана 24 чэрвеня 2019.