Навум Саламонавіч Перкін

беларускі літаратуразнавец
(Пасля перасылкі з Навум Перкін)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Навум Саламонавіч Перкін (15 лютага 1912, Тураў, цяпер Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — 2 кастрычніка 1976) — беларускі літаратуразнавец.

Навум Саламонавіч Перкін
Дата нараджэння 2 (15) лютага 1912
Месца нараджэння
Дата смерці 2 кастрычніка 1976(1976-10-02) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік, літаратурны крытык, літаратар
Навуковая сфера літаратуразнаўства[1] і літаратурная крытыка[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі медаль «Партызану Айчыннай вайны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям'і саматужніка. У 1928 г. паступіў у Гомельскі педагагічны тэхнікум, у 19291931 г. настаўнічаў у пачатковых школах на Гомельшчыне. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1936) і аспірантуру пры гэтым інстытуце (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — з 1941 г. на фронце, з 1942 г. у партызанах на Браншчыне, з 1944 г. зноў на фронце. Быў двойчы паранены. З 1946 г. — навуковы супрацоўнік, у 1963—1976 — загадчык сектара ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Доктар філалагічных навук, прафесар. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1954).

Навуковая дзейнасць

правіць

Дэбютаваў у друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў 1946 г. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар прац «Аркадзь Куляшоў: Паэтычная творчасць» (1951), «Творчасць Петруся Броўкі» (1952), «Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20-30-х гадоў: Праблемы сацыялістычнага рэалізму» (1960), «В семье братских литератур» (1967), «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў літаратуры» (1971), «Человек в советском романе» (1975), брашуры «Пятро Глебка» (1955), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Абсягі думкі» (1979). Апублікаваны аўтабіяграфічныя мастацкія творы «Мальчик из местечка» (1981) і «Я стал партизаном» (1982).

Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), «Истории советской многонациональной литературы» (1970—1971), сааўтар дакладаў да III Міжнароднага з'езда славістаў «Асноўныя асаблівасці развіцця сучаснай беларускай літаратуры» (з В. Івашыным, 1958) і да V — «Беларускапольскія ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з А. Лойкам, 1969), а таксама падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 класаў (з Ю. Пшырковым, 1959—1973).

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у 2-томным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы».

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура

правіць