Юльян Сяргеевіч Пшыркоў
Юльян Сяргеевіч Пшыркоў (31 кастрычніка 1912, сяло Кісцяні, цяпер Рагачоўскі раён — 23 снежня 1980) — беларускі савецкі літаратуразнавец і крытык. Доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1964).
Юльян Сяргеевіч Пшыркоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1912 ці 1912[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 снежня 1980 ці 1980[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, літаратурны крытык |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства і беларусазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў двухгадовыя педагагічныя курсы ў Рагачове (1930); працаваў настаўнікам у Рагачоўскім і Клічаўскім раёнах. Скончыў філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржуніверсітэта (1939); працаваў выкладчыкам у Магілёўскім педагагічным інстытуце (1939—1940). З 1940 — у Савецкай арміі, удзельнічаў у баях пад Ленінградам і Кёнігсбергам; быў тройчы паранены. З 1945 навуковы супрацоўнік, з 1954 — загадчык сектара беларускай дакастрычніцкай літаратуры і тэксталогіі Інстытута літаратуры АН БССР. Адначасова чытаў курс беларускай літаратуры ў БДУ (1945—1957) і ў Мінскім педагагічным інстытуце (1966—1968).
Творчасць
правіцьУ друку з 1940. У артыкулах «Новая зямля Я. Коласа» і «Дарэвалюцыйныя паэмы Я. Купалы» (абодва — 1940) адзін з першых выступіў з пераглядам вульгарна-сацыялагічных[2] ацэнак гэтых твораў. Аўтар даследаванняў «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1951, манаграфія, першая ў беларускім савецкім коласазнаўстве), "Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» (1956), «Беларуская савецкая проза. 20-я — пачатак 30-х гадоў» (1960), «А. Е. Богданович» (1966), «Эпас рэвалюцыі» (1975).
Аўтар брашур «Народны паэт БССР Якуб Колас» (1949), «Уплыў творчасці А. С. Пушкіна на развіццё беларускай літаратуры» (1949). Адзін з аўтараў дапаможнікаў для 8—10 класаў і першага стабільнага падручніка (разам з Н. С. Перкіным) «Беларуская савецкая літаратура» дя 9—10 класаў (1959—1973), прац «Нарыс гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1954), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (Т.1—2, 1968—1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977). Складальнік альбома «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1959), зборніка «Тарас Шаўчэнка і беларусы» (1964, разам з І. Крэнем).
Узнагароды
правіць- Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).
- ордэн Айчыннай вайны II ступені,
- ордэн «Знак Пашаны»,
- медалі,
- Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа (1980)[3]
Зноскі
Літаратура
правіць- Гардзіцкі А. К. Пісьменнікі Савецкай Беларусі: Кароткі даведнік / Склад. А. Гардзіцкі. — Мн.: Маст. літаратура, 1981. — 407 с., іл.. С.285,286.
- А. Лойка. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.. С.12,13.