Дзільраба Дыльмурат

кітайская актрыса

Дзільраба́ Дыльмура́т (уйг.: دىلرەبا دىلمۇرات, трад. кіт.: 迪麗热巴·迪力木拉提; у Кітаі больш вядомая як Dilireba (трансліт.: Дзілірэба́); нар. 3 чэрвеня 1992, Урумчы, СУАР, Кітай) — кітайская актрыса, танцорка, спявачка, мадэль і вядучая шоу ўйгурскага паходжання.

Дзільраба Дыльмурат
уйг.: دىلرەبا دىلمۇرات
Дзілірэба у 2023 годзе
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1992(1992-06-03) (31 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Кітай
Адукацыя
Месца працы Jay Walk Studio
Dilireba Studio
Прафесія акцёрка, мадэль, спявачка
Кар’ера 2013—наш час
Узнагароды
IMDb ID 7622097
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяцінства і адукацыя правіць

Дзільраба нарадзілася 3 чэрвеня 1992 года ў горадзе Урумчы, у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітайскай Народнай Рэспублікі. У 2001 годзе, калі дзяўчынке было 9 гадоў, яе бацька прывёў яе ў сярэднюю мастацкую школу Сіньцзян, каб яна здала ўступны экзамен. У той час Дзільраба думала, што гэта былі нейкія дадатковыя заняткі. Пазней, калі яна атрымала прапанову ад школы, яна зразумела, што будзе хадзіць у школу танцаў на працягу наступных шасці гадоў[1].

У 2007 годзе яна скончыла Сяньцзянскі інстытут мастацтваў і стала ўдзельніцай Сіньцзянскай трупы песень і танцаў[1].

На працягу 2009 года Дзільраба вучылася ў Паўночна-ўсходнім педагагічным універсітэце ў горадзе Чанчунь, правінцыі Гірын. За гэты час яна заняла трэцяе месца на мясцовым конкурсе спеваў[2].

У 2010 годзе яна паступіла на тэатральнае аддзяленне Шанхайскай тэатральнай акадэміі па спецыяльнасці «Драма, кіно і тэлебачанне». У тым жа годзе яна спрабавала прайсці праслухоўванне ў новы праект рэжысёра Лу Чуаня «Тайная вячэра»[3].

Зноскі

  1. а б 新偶像:90后小花旦迪丽热巴上位走红史- 娱乐 - 国际在线(недаступная спасылка). news.cri.cn. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2020. Праверана 21 красавіка 2022.
  2. 迪丽热巴17岁旧照曝光 曾在东北师大就读一年-中国吉林网. news.cnjiwang.com. Праверана 21 красавіка 2022.
  3. 图文:陆川寻找虞姬-迪丽热巴_影音娱乐_新浪网. ent.sina.com.cn. Праверана 21 красавіка 2022.