Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў
Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў (26 верасня 1903 — 18 чэрвеня 1969) — акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, тэатральны педагог, народны артыст Беларускай ССР (1940).
Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 верасня 1903 |
Дата смерці | 18 чэрвеня 1969 (65 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ганна Браніславаўна Абуховіч |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1254073 |
Біяграфія
правіцьУ 1925 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва. З 1929 года працаваў у Маскоўскім тэатры УЦСПС, у 1934 годзе перайшоў у Маскоўскі рэалістычны тэатр. У 1936 годзе перабіраецца ў Магілёў. Там ён уступае ў трупу Рускага дзяржаўнага тэатра, грае ў яго спектаклях. З 1939 года становіцца мастацкім кіраўніком гэтага тэатра. Дзмітрый Арлоў дасягаў у сваіх ролях глыбокага пранікнення ва ўнутраны свет героя, афарбоўваў свае вобразы лірызмам. Камедыйныя ролі Арлова адрозніваліся мяккім гумарам і непасрэднасцю.
З 1934 года пачаў рэжысёрскую дзейнасць. З 1948 года Дзмітрый Аляксеевіч вёў педагагічную працу ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, а ў 1952 годзе ўзначаліў кафедру акцёрскага майстэрства.
Памёр 18 чэрвеня 1969 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Літаратура
правіць- Арлоў Дзмітрый Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 484. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).