Дом Наймона
Дом Наймона — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, размешчаны па адрасе вуліца Леніна, 36, на рагу з вуліцай Заслонава.
Славутасць | |
Дом Наймона | |
---|---|
52°06′50″ пн. ш. 26°06′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | мадэрн і канструктывізм[d] |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 1920-х[1] гг. з цэглы кляштара бенедыкцінцаў у Гарадзішчы, пасля таго як за садзейнічанне паўстанню 1863 года той быў зачынены і прададзены сапраўднаму стацкаму саветніку Дэлагардзі[2] з умовай, каб будынкі былі знесены альбо перароблены ў жылыя памяшканні з поўным змяненнем іх выгляду.
На першым паверсе дома Наймона ў пачатку XX стагоддзя знаходзіўся знакаміты рэстаран і кандытарская Грэгаровіча, якія прапаноўвалі наведвальнікам лепшыя ў горадзе пірожныя, шакалад і тарты. У 1939 годзе ў гэтым будынку пачаў cвою працу першы Пінскі гарсавет, служачыя якога абедалі ў рэстаране Грэгаровіча[2].
Архітэктура
правіцьУшчыльную прылягае да дома № 34, утвараючы з ім адзіную архітэктурную кампазіцыю. Размешчаны на рагу вуліц Леніна і Заслонава. Горадабудаўнічая сітуацыя абумовіла дынамічную асіметрычную кампазіцыю будынка з архітэктурна вылучанай вуглавой часткай, завершанай атыкам. Будынак трохпавярховы. Трэці паверх аддзелены гарызантальнай цягай і трактаваны як вянчаючая частка. Рытм і памеры аконных праёмаў на галоўным фасадзе па вул. Леніна падпарадкаваны прынцыпу білатэральнай сіметрыі, якую парушае толькі бакавы партал уваходу. Вуглавая частка на першым паверсе вырашана прамым вуглом, на другім — 2 слаба вынесеным эркерамі, на трэцім — магутным паўкруглым эркерам з маленькім паўкруглым балкончыкам, які абапіраецца на ніжні прамавугольны выступ як на контрфорс. Планіроўка калідорная, з двухбаковым размяшчэннем пакояў. У архітэктуры будынка спалучаюцца элементы канструктывізму і мадэрну. У наш час тут размешчана адміністрацыйная ўстанова[1].
Зноскі
- ↑ а б 1354. Застройка улицы Ленина. Т. В. Габрусь, А. Н. Кулагин // Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — С. 316. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.
- ↑ а б Здание по улице Ленина, 36
Літаратура
правіць- Т. В. Габрусь, А. Н. Кулагин. 1354. Застройка улицы Ленина // Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — С. 316. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Наймона