Дом мадэлей (Мінск)

Мінск

Дом мадэлей — будынак у Мінску, размешчаны на рагу вуліцы Нямігі і праспекта Пераможцаў (№ 1). Пабудаваны ў 1967 годзе па праекце архітэктараў С. Замараева[1], М. Ткачука[2] і Г. Свяцкага[3].

Славутасць
Дом мадэлей
53°54′18″ пн. ш. 27°33′09″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Станіслаў Мацвеевіч Замараеў, Гары Міхайлавіч Свяцкі і Міхаіл Фёдаравіч Ткачук
Дата пабудовы 1967 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Рэльеф «Салідарнасць»
 
Дэкаратыўны элемент

Будынак Г-падобны ў плане, складаецца з 5-павярховага вытворчага і 2-павярховага (дэманстрацыйная зала, гаспадарчыя і інш. памяшканні) карпусоў. Архітэктура плоскасных фасадаў заснавана на рытме навясных жалезабетонных панелей і стужачнага зашклення. У дэкаратыўным аздабленні была выкарыстана фактурная тынкоўка з мармуровай крошкай, мармур. Над галоўным уваходам рэльеф «Салідарнасць» (скульптар А. Арцімовіч). Гарызантальнае чляненне вытворчага корпуса перарвана вертыкальнай круглаватай у сячэнні пласцінай, у завяршэнні якой кубападобны аб’ём з рэкламай і фірменным знакам. Унутры будынка дамінуе падзеленая 2 радамі слупоў-апор прастора дэманстрацыйнай залы. У вытворчым корпусе размяшчаліся эксперыментальны, перспектыўнага мадэліравання, канструктарска-мадэльны, абутковы, канструктарскія аддзелы, бібліятэка, малая дэманстрацыйная зала, адміністрацыйныя і складскія памяшканні. У апрацоўцы інтэр’ераў выкарыстаны мармур, рэлін, мазаіка і інш[1].

Зноскі

  1. а б 233а. Дом мадэлей // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  2. Ткачук Михаил Федорович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Святский Гарри Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць