Дом па Ленінскай вуліцы, 5а (Магілёў)

Дом па Ленінскай вуліцы, 5а[заўвага 1] — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Помнік жылой архітэктуры класіцызму[1]. Размешчаны ў двары дамоў № 1—7, за гарадской ратушай.

Славутасць
Дом па Ленінскай вуліцы, 5а
53°53′41″ пн. ш. 30°19′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўніцтва канец XVIII — пачатак XIX
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. з цэглы як жылы дом[1].

У наш час з боку Дняпра да будынка прыбудаваны жылы дом па адрасе вуліца Архірэйскі Вал Каніскага, 7.

У 2017 годзе тарэц будынка быў упрыгожаны муралам, створаным мастаком Рыгорам Шараевым. Праект быў прапанаваны ў гонар 750-годдзя Магілёва адным з прадпрымальнікаў, які пражывае ў доме каля ратушы, ён жа і выступіў спонсарам стварэння роспісу. Малюнак складаецца з герба Магілёва, выяў майстроў — шкловыдзімальніка і ганчара, а таксама найстаражытнай захаванай выявы горада з гравюры 1702 года і арнаменту са старонак старадаўніх магілёўскіх кніг[2].

У будынку пасля завяршэння рамонту ў 2018 годзе будзе размешчана экспазіцыя і сховішча фондаў гарадскога гістарычнага музея[2].

Архітэктура правіць

Дом № 5а уяўляе сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з падвалам. Вуглавая плоскасць паміж фасадамі, арыентаванымі ў бок Дняпра і плошчы Славы, скошана. Гладкія сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Паверхі падзяляе карнізны пояс, сцены завершаны развітым прафіляваным карнізам. Унутраная планіроўка анфіладнага тыпу[1].

Заўвагі правіць

  1. У старых крыніцах дом мае нумар 3а
Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць