Дом па вуліцы Леванеўскага, 3
Дом па вуліцы Леванеўскага, 3 — будынак у гістарычным цэнтры Брэста.
Славутасць | |
Дом па вуліцы Леванеўскага, 3 | |
---|---|
52°05′42″ пн. ш. 23°40′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | 1928 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАднасекцыйны жылы дом пабудаваны ў 1928 годзе з цэглы[1]. 25 ліпеня 1998 года ў доме адкрыты музей гісторыі горада Брэста.
Архітэктура
правіцьАднатыпны з домам № 11. Будынкі № 3, 5, 7, 9, 11 ствараюць своеасаблівы сіметрычны ансамбль — характэрны прыклад тыпавой секцыйнай і асабняковай забудовы гэтага раёна[1].
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з невялікім прысядзібным участкам. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя грунтуецца на кантрасце прыземістага паверха і высокага пластычнага даху. Бакавыя фасады і фігурны атык мезаніна, які выходзіць на галоўны фасад, дэкарыраваны лапаткамі, люкарнамі, сандрыкамі. На 1-м паверсе трохпакаёвая кватэра, у мансардзе — двухпакаёвая. Асобныя ўваходы ў кватэры размешчаны ў нішах галоўнага фасада. Нішы створаны 2 аркамі з вуглавой апорай, маюць крыжовыя скляпенні[1].
Зноскі
- ↑ а б в В. М. Чарнатаў. 28. Забудова вуліцы Леванеўскага // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — С. 58. — 368 с., іл.
Літаратура
правіць- В. М. Чарнатаў. 28. Забудова вуліцы Леванеўскага // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — С. 58. — 368 с., іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Леванеўскага, 3