Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 17

Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 17 — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці. Пабудаваны ў XX ст. з цэглы. Разам з дамамі № 13 і 15 уяўляе сабой вялікім аб'ёмны будынак, які мае адзіны план сіметрычнай кампазіцыі, адзіны дваровы фасад. У будынках размешчаны Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Славутасць
Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 17
Дом № 17
Дом № 17
53°54′31,73″ пн. ш. 27°33′25,88″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map

Архітэктура правіць

Дом № 17 уяўляе сабой трохпавярховы будынак, падзелены па гарызанталі карнізным поясам. Першы паверх дома прарэзаны лучковымі вокнамі, якія на другім паверсе маюць ліштвы з сандрыкамі. Цэнтр агульнага з дамамі № 13 і 15 дваровага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам з плоскімі лапаткамі па вуглах і ступеньчатым атыкам. Бакавыя рызаліты дваровага фасада завершаны трохвугольнымі люкарнамі. На другім паверсе праходзіць лёгкая драўляная галерэя, на якую вядзе лесвіца.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць