Будынак абутковай фабрыкі Цытвера
Буды́нак абутко́вай фа́брыкі М. Цы́твера[1] — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 15 (ранейшы адрас — вул. Аляксандраўская, 11). Разам з дамамі № 13 і 17 уяўляе сабой вялікі аб'ёмны будынак, які мае адзіны план сіметрычнай кампазіцыі, адзіны дваровы фасад. У будынках размешчаны Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
Славутасць | |
Абутковая фабрыка Цытвера | |
---|---|
![]() | |
53°54′31″ пн. ш. 27°33′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў XX ст. з цэглы. Абутковая фабрыка адкрылася ў 1871 годзе як шавецкая майстэрня. Абутак шыўся з загатовак, што паступалі ад рамеснікаў[2]. Вядома, што ў 1913 годзе на фабрыцы было занята 40 працоўных, дзейнічаў рухавік. У тым жа годзе было выраблена абутку на 55 тысяч рублёў[3].
Архітэктура
правіцьДом № 15 уяўляе сабой двухпавярховы будынак, падзелены па гарызанталі карнізным поясам. Другі паверх дома члянёны лучковымі вокнамі ў простых ліштвах, некаторыя з іх дапоўнены лучковымі сандрыкамі. Цэнтр агульнага з дамамі № 13 і 17 дваровага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам з плоскімі лапаткамі па вуглах і ступеньчатым атыкам. Бакавыя рызаліты дваровага фасада завершаны трохвугольнымі люкарнамі. На другім паверсе праходзіць лёгкая драўляная галерэя, на якую вядзе лесвіца.
Зноскі
- ↑ Мінск(недаступная спасылка). Глобус Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2021. Праверана 14 снежня 2010.
- ↑ Минскъ сто гадоў таму 2007, с. 221.
- ↑ Вуліца Максіма Багдановіча(недаступная спасылка). Мінск стары і новы. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2011. Праверана 14 снежня 2010.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Шыбека З. В. Минскъ сто гадоў таму. — Мінск: Беларусь, 2007. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-01-0729-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак абутковай фабрыкі Цытвера
- Будынак абутковай фабрыкі Цытвера на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак абутковай фабрыкі Цытвера на сайце «Архіварта»