Дом па вуліцы 17 верасня, 35 (Брэст)

Дом па вуліцы 17 верасня, 35 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Жылы дом пабудаваны ў канцы XIX — першай палове XX ст. з цэглы.

Славутасць
Дом па вуліцы 17 верасня, 35
Дамы №№ 37 і 35
Дамы №№ 37 і 35
52°05′17″ пн. ш. 23°41′35″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
Map

Архітэктура правіць

 
План забудовы вуліцы 17 Верасня. Дом № 33 па цэнтры

Дамы № 29, 31, 33, 35, 37 складаюць ансамбль гарадской забудовы, які склаўся ў канцы XIX — першай палове XX ст. Будынкі маюць характэрную для таго часу блакіроўку, аб’яднаны ў самастойныя фрагменты. Галоўныя фасады выходзяць на «чырвоную лінію» забудовы.

Аб’яднаны з домам № 37 у адзіны корпус, ад дома № 33 аддзелены праездам. Двухпавярховы кампактны прамавугольны ў плане аб’ём з вальмавым дахам. Галоўны сіметрычны фасад вылучаны ў цэнтры балконам, вуглавымі лапаткамі, міжпаверхавым поясам, падаконнымі філёнгамі. Завершаны карнізам на дэнтыкулах. Дваровы фасад — з выступаючым аб’ёмам лесвічнай клеткі і зашклёнай галерэяй на 2-м паверсе.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць