Дом па вуліцы 17 верасня, 37 (Брэст)

Дом па вуліцы 17 верасня, 37 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Жылы дом пабудаваны ў канцы XIX — першай палове XX ст. з цэглы.

Славутасць
Дом па вуліцы 17 верасня, 37
Дамы №№ 37 і 35
Дамы №№ 37 і 35
52°05′16″ пн. ш. 23°41′35″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
Map

Архітэктура правіць

 
План забудовы вуліцы 17 Верасня. Дом № 33 па цэнтры

Дамы № 29, 31, 33, 35, 37 складаюць ансамбль гарадской забудовы, які склаўся ў канцы XIX — першай палове XX ст. Будынкі маюць характэрную для таго часу блакіроўку, аб’яднаны ў самастойныя фрагменты. Галоўныя фасады выходзяць на «чырвоную лінію» забудовы.

Аб’яднаны з домам № 35 у адзіны корпус. Двухпавярховы аб’ём з двухсхільным дахам мае ў цэнтры галоўнага фасада балкон. У пластычным афармленні выкарыстаны канеліраваныя руставаныя лапаткі, карніз нескладанага профілю. Глыбока ў двор выступае вузкае крыло-прыбудова, па фронце 2-га паверха праходзіць драўляная галерэя.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць