Доўгае (заказнік)
(Пасля перасылкі з Доўгае, заказнік)
До́ўгае — гідралагічны заказнік на тэрыторыі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Створаны як азёрны заказнік для аховы азёр і прылеглых прыродных комплексаў у 1979 годзе. Плошча заказніка складае 3,3 тыс. га (1997). Размешчаны на паўночным усходзе Свянцянскіх град, уключае Доўгае возера, возера Псуя (басейн ракі Заходняя Дзвіна) і прылеглую частку вадазборнай плошчы. Лясы (у асноўным елка з дамешкам бярозы і асіны) пераважна ў паўденёва-ўсходняй частцы. Трапляюцца хвойнікі, у лагчынах — шэраалешнікі. Лясістасць 15 %, па берагах — 25 %. У далінах рэк невялікія лугі. У фітапланктоне возера Доўгае выяўлена рэдкая водарасць асцыляторыя чырванаватая.
Доўгае | |
---|---|
Размяшчэнне | Беларусь |
Плошча | 3 300 га |
Дата заснавання | 1979 |
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).