Другая ліванская вайна

Другая ліванская вайна (афіцыйнае найменне ў Ізраілі з 21 сакавіка 2007 года[16], у арабскім свеце — «Ліпеньская вайна») — узброенае сутыкненне паміж дзяржавай Ізраіль, з аднаго боку, і радыкальнай шыіцкай групоўкай «Хезбала», фактычна цалкам кантралявалай паўднёвыя раёны дзяржавы Ліван, з іншага боку. Баявыя дзеянні доўжыліся 34 дні ў ліпеніжніўні 2006 года.

Другая ліванская вайна
Асноўны канфлікт: Частка араба-ізраільскага канфлікту
Карта зоны канфлікту
Карта зоны канфлікту
Дата 12 ліпеня14 жніўня 2006
Месца Ліван, Ізраіль
Прычына ракетна-мінамётны абстрэл «Хезбалой» прыгранічных населеных пунктаў Ізраіля, забойства 3 і захоп 2 ваеннаслужачых з асабовага склада памежнага патруля.
Вынік Спыненне агню,
Рэзалюцыя № 1701 Савбяса ААН [1]
Праціўнікі
Сцяг Ізраіля Ізраіль
пры падтрымцы:
Сцяг ЗША ЗША
Хезбала
Камандуючыя
Дан Халуц,
начальнік Генштаба Арміі абароны Ізраіля.
Эліэзер Шкедзі
Хасан Насрала,
лідар групоўкі «Хезбала».
Імад Мугнія
Сілы бакоў
10 000[3]—40 000
100 танкаў[3]
400 БТР[3]
400 гармат[3]
авіяцыя[3]
2500—3500[4]
Страты
Ваенныя страты:
121 загінуў
628 паранены[5]
Грамадзянскія страты:
44 загінулі
4262 паранены[6][7]
Ваенныя страты:
«Хезбала»
250 (прызнана «Хезбалой»)[8][9][10][11][12]
700 загінулых і 1000 параненых (па сцв. ЦАХАЛ)
500 (сцвутв. ААН)[13]
500 (па утв. ліванскіх крыніц)[14]
«Амаль»: ад 7 да 17,
НФВП: 1—2[10][15].


Страты сярод грамадзян Лівана :
1191 загінуў
4409 паранены.

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канфлікт быў справакаваны 12 ліпеня ракетна-мінамётным абстрэлам умацаванага пункта «Нурыт» і прыгранічнага населенага пункта Шломі на поўначы Ізраіля (пры абстрэле былі паранены 11 чалавек[17]) з адначасовым нападам на памежны патруль (забойства трох і захоп двух ізраільскіх ваеннаслужачых) Арміі абароны Ізраіля на ізраільска-ліванскай мяжы баявікамі «Хезбалы».

Баявікі «Хезбалы» на працягу месяца праводзілі масіраваны ракетны абстрэл паўночных гарадоў і паселішчаў Ізраіля.

Падчас наземнай аперацыі арміі Ізраіля ўдалося прасунуцца ўглыб ліванскай тэрыторыі на 15-20 км, выйсці да ракі Літані і ў значнай ступені зачысціць акупаваную тэрыторыю ад баявікоў «Хезбалы». Акрамя таго, баявыя дзеянні на поўдні Лівана суправаджаліся бесперапыннымі бамбардзіроўкамі населеных пунктаў і аб'ектаў інфраструктуры на ўсёй тэрыторыі Лівана.

Раёны ізраільскіх авіяўдараў у Ліване

Баявыя дзеянні працягваліся з 12 ліпеня па 14 жніўня 2006 года, калі ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН было абвешчана спыненне агню.

1 кастрычніка 2006 года Ізраіль завяршыў вывад войскаў з тэрыторыі Паўднёвага Лівана. Кантроль над поўднем Лівана цалкам перайшоў да падраздзяленняў урадавай ліванскай арміі і міратворцаў ААН. Да пачатку кастрычніка на поўдні Лівана ўжо былі дыслакаваны каля 10 тыс. ліванскіх ваенных і звыш 5 тыс. міратворцаў.

Зноскі

  1. Permanent Ceasefire to Be Based on Creation Of Buffer Zone Free of Armed Personnel Other than UN, Lebanese Forces (англ.)
  2. Беларусь вновь обвинили в незаконных поставках оружия Архівавана 13 мая 2021.
  3. а б в г д В. Ключников. Анализ некоторых военных аспектов ливано-израильского конфликта // «Зарубежное военное обозрение», № 12 (717), 2006. стр.7-15
  4. Lebanese Security and the Hezbollah Архівавана 15 жніўня 2006. (англ.)
  5. Winograd Commission Report, page 353 Архівавана 13 мая 2014. (іўрыт)
  6. The Second Lebanon War (2006), 12 Jul 2006 (англ.)
  7. Man wounded in Second Lebanon War dies, Ahiya Raved, 08.30.07 (англ.)
  8. «Хезбала» прызнае маштаб страт, 15.12.2006 Архівавана 4 сакавіка 2016.
  9. «Хезбала» скарэктавала маштаб сваіх страт падчас войны з Ізраілем «Яўрэйскі свет» / ISRAland, РБК
  10. а б Алег Граноўскі Статыстыка Другой ліванскай вайны Waronline.org
  11. HEZBOLLAH’S SHIFTING LOSSES DURING THE JULY WAR // Beirut Gossip (Quotes excerpted from miscellaneous press reports on the demonstrations in Downtown Beirut) (англ.)(недаступная спасылка). The Associated Press (15 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 3 лістапада 2012.
  12. "«Хезбала»: падчас ліванскай вайны загінулі 250 баявікоў". newsru.co.il. 15 снежня 2006 г. Архівавана з арыгінала 12 сакавіка 2013. Праверана 2012-11-03. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  13. Peacekeeping force won’t disarm Hizbollah, By Patrick Bishop in Tyre, 22 Aug 2006 (англ.)
  14. Teheran fund pays war compensation to Hizbollah families, By Con Coughlin, Defence and Security Editor, 04 Aug 2006 (англ.)
  15. Происшествия // «Зарубежное военное обозрение», № 9 (714), 2006. стр.78
  16. Апошняя ліванская вайна здабыла імя, 22.03.2007 Архівавана 25 снежня 2007.
  17. 11 ізраільцян паранены пры абстрэле паўночнай мяжы, 12 ліпеня 2006 г. Архівавана 12 сакавіка 2013.

Спасылкі правіць