Народны фронт вызвалення Палесціны — Галоўнае камандаванне

Народны фронт вызвалення Палесціны — Галоўнае камандаванне або Асноўнае камандаванне (араб. الجبهة الشعبية لتحرير فلسطين- القيادة العامة‎‎), скарочана НФВП-ГК — невялікая палесцiнская нацыяналістычная ваенізаваная арганізацыя, прызнаная тэрарыстычнай ў шэрагу краін. Была заснавана ў кастрычніку 1968 года былым капітанам сірыйскай арміі Ахмедам Джыбрылям з-за рознагалоссяў з «марксістамі» у кіраўніцтве НФВП. Джыбрыль з’яўляецца генеральным сакратаром НФВП-ГК і ў цяперашні час.

Народны фронт вызвалення Палесціны — Галоўнае камандаванне
араб. الجبهة الشعبية لتحرير فلسطين- القيادة العامة‎‎
PFLP-GC Flag.svg
З'яўляецца часткай ААП (да 1974 года)
Ідэалогія Палесцінскі нацыяналізм, Антысіянізм, Арабскі нацыяналізм[1]
Лідары Ахмед Джыбрыль
Штаб-кватэра Дамаск, Сірыя
Сфарміравана 1968
Адлучылася ад Народны фронт вызвалення Палесціны
Саюзнікі Flag of Syria.svg Сірыя
Flag of Iran.svg Іран
Праціўнікі Flag of Israel.svg Ізраіль
Удзел у канфліктах Чорны верасень у Іарданіі, Ізраільска-палесцінскі канфлікт, Другая ліванская вайна[2], Грамадзянская вайна ў Сірыі
Сайт PFLP-GC

Колькасць арганізацыі складаюць некалькі сотняў баевікоў. Яна мае штаб-кватэру ў Дамаску, вочкі — у Ліване і Еўропе; карыстаецца падтрымкай Сірыі і Ірана. У арганізацыі маецца ўласнае баявое крыло пад назвай «брыгады Джыхаду Джыбрыля»[3].

НФВП-ГК прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй у Канадзе, Еўрапейскім саюзе і ЗША.

Пры стварэнні арганізацыі Джыбрыль абвясціў, што неабходна больш актыўна займацца ўзброенай барацьбой і менш увагі надаваць палітыцы. НФВП-ГК знаходзілася ў апазіцыі Народнаму фронту вызвалення Палестыны Наіфа Хаватме і ФАТХ Ясіра Арафата, хоць да 1974года з’яўлялася членам ААП. Джыбрыль называе сваю арганізацыю «піянерамі» ў правядзенні тэрактаў-самагубстваў супраць Iзраiля, першым з якіх ён лічыць напад на Кір’ят-Шмона ў 1974 годзе[4]. Гэтыя акцыі адрозніваліся ад тэрактаў-самагубстваў 90-х і 2000-х гадоў з выкарыстаннем паясоў шахідаў, баевікі былі ўзброены агнястрэльнай і халоднай зброяй і забівалі ізраільцян да таго часу, пакуль іх саміх не знішчалі. Пры гэтым баевік ведаў, што ў яго няма шляху адступлення.

НФВП-ГК вельмі адмоўна паставілася да пагадненняў у Осла.

Тэрарысты выкарыстоўвалі разнастайныя тэхнічныя сродкі: паветраныя шары, мотадэльтапланы і т. п.

Сярод найбольш гучных тэрактаў НФВП-ГК — выбух швейцарскага самалёта ў 1970 годзе, падчас якога загінуў 41 чалавек, бойня ў школьным аўтобусе з Авівім (12 забітых, у тым ліку 9 дзяцей), забойства 19 ізраільскіх грамадзян у Кір’ят-Шмона ў 1974 годзе.

У маi 1985 года баевікі НФВП-ГК захапілі трох ізраільскіх салдат у Ліване, высунуўшы патрабаванні іх абмену на палесцiнскіх зняволеных, прадставіўшы спіс больш чым у тысячу чалавек. Патрабаванні былі выкананы: у ліку вызваленых палесцінскіх зняволеных былі такія вядомыя людзі як Джыбрыль Раджуб (у наступным ён стаў кіраўніком службы бяспекі ПНА) і духоўны лідар руху ХАМАС шэйх Ахмед Ясін[4]. У 1987 годзе двое дыверсантаў НФВП-ГК праніклі на тэрыторыю Ізраіля (блізу Кір’ят-Шмона) на дэльтаплане і забілі шасцярых ізраільскіх салдат[5].

З канца 80-х гадоў групоўка не здзяйсняла буйных узброеных акцый супраць Ізраіля і ў значнай ступені была неактыўная.

У цяперашні час арганізацыя ўдзельнічае ў грамадзянскай вайне ў Сірыі на баку ўрада Башара Асада[6][7]. 26 жніўня 2013 года групоўка заявіла аб гатоўнасці нанесці «зваротны ўдар» ў выпадку знешняй агрэсіі супраць Сірыі. «Рэгіянальныя інтарэсы тых, хто ўдзельнічае ў агрэсіі супраць Сірыі, будуць законнай мішэнню» — заявіў прэс-сакратар арганізацыі Анвар Раджа агенцтву France-Presse ў Дамаску[8].

Зноскі

  1. White, Jonathan R. (December 17, 2010). Terrorism and homeland security. Cengage Learning. p. 300. 
  2. PFLP claims losses in IDF strike on Lebanon base, The Jerusalem Post (6 August 2006). Праверана 25 November 2011. Архівавана 3 лютага 2012.
  3. «PFLP-GC divided on Syria stance» Архівавана 13 красавіка 2013.. Ma’an News Agency, 9 August 2012. Retrieved 26 February 2013.
  4. 4,0 4,1 Елена Супонина.. Камикадзе на дельтапланах. «Время новостей» № 46 (21 марта 2005). — Интервью с Ахмадом Джибрилем. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2012. Праверана 18 лістапада 2009.
  5. Ahmad Jibril
  6. Syria rebels 'clash with army, Palestinian fighters' — AFP, 31/10/2012
  7. Сирийские войска ведут бои с мятежниками к северу и востоку от Дамаска, на окраине столицы гремят взрывы — ИТАР-ТАСС, 30/10/2012
  8. Палестинская группировка пригрозила ответным ударом в случае нападения на Сирию