Дуброўна (Баранавіцкі раён)

Баранавіцкі раён

Дубро́ўна[1] (трансліт.: Dubroŭna, руск.: Дубровно) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 16 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы. Насельніцтва 36 жыхароў, 21 гаспадарка (2005).

Вёска
Дуброўна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
21
Насельніцтва
36 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204830021
Дуброўна на карце Беларусі ±
Дуброўна (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Дуброўна (Баранавіцкі раён)
Дуброўна (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Дуброўна (Баранавіцкі раён)

Гісторыя правіць

У 1909 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак.

З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска ў Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 2 вяскоўцы.

Інфраструктура правіць

Працуе магазін

Насельніцтва правіць

  • XX стагоддзе:
    • 1909 — 30 двароў, 225 жыхароў; фальварак — 1 двор, 7 жыхароў.
    • 1921 — 12 дамоў, 50 жыхароў.
    • 1959 — 113 жыхароў.
    • 1998 — 27 двароў, 45 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 36 жыхароў, 21 гаспадарка.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць