Дыяна Ігнатаўна Петрыненка

украінская, савецкая спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог, Народная артыстка СССР (1975)

Дыяна Ігнатаўна Петрыненка (укр.: Діана Гнатівна Петриненко; дзявочае прозвішча — Палівода; 8 лютага 1930, Белавусаўка, Драбаўскі раён, Прылуцкая акруга, УССР — 17 лістапада 2018, Кіеў) — украінская, савецкая спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1975).

Дыяна Ігнатаўна Петрыненка
укр.: Діана Гнатівна Петриненко
Дата нараджэння 8 лютага 1930(1930-02-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лістапада 2018(2018-11-17) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Муж Гарынальд Кандратавіч Петрыненка[d]
Дзеці Тарас Гарынальдавіч Петрыненка[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка, музычны педагог
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Выхаванцы Maya Holenko[d]
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За працоўную доблесць» медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева»
народны артыст СССР народны артыст Украінскай ССР Заслужаны артыст Украінскай ССР
Ордэн княгіні Вольгі III ступені
Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі

Біяграфія правіць

Нарадзілася 8 лютага 1930 года ў с. Белавусаўка Драбаўскага раёна Прылуцкай акругі УССР.

Скончыла Кіеўскае музычнае вучылішча, у 1955 годзе — Кіеўскую кансерваторыю імя П. Чайкоўскага (клас спеваў у М. І. Ягорычавай), у 1961 — аспірантуру пры кансерваторыі.

У 1955—1958 гадах — салістка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Украінскай ССР «Думка», у 1962—1988 гадах — Кіеўскай філармоніі.

З 1961 года — выкладчык Кіеўскай кансерваторыі (з 1981 года — дацэнт, з 1985 года — прафесар).

У канцэртным рэпертуары спявачкі — украінскія і рускія народныя песні, арыі з опер М. І. Глінкі, М. А. Рымскага-Корсакава, В. Беліні, Г. Даніцэці, Дж. Вердзі, рамансы С. В. Рахманінава, Э. Грыга, Ф. Ліста, творы ўкраінскіх кампазітараў А. І. Кос-Анатольскага, Ю. С. Мейтуса, Г. І. Майбароды, П. Майбароды, М. В. Лысенкі, Д. У. Січынскага, Я. С. Стэпавага, К. Р. Стацэнкі, А. І. Білаша.

Выконвала партыі сапрана ў 9-й сімфоніі Л. ван Бетховена, араторыі «Поры года» І. Гайдна, «Рэквіеме» В. А. Моцарта, кантаце «Радуйся, ніва непалітая» М. В. Лысенкі.

Гастралявала за мяжой (Фінляндыя, Югаславія]], Польшча, Венгрыя, ГДР, Канада, ЗША, Францыя, Італія, Нідэрланды, Чэхаславакія, Японія).

Запісвалася на грампласцінкі. Яе голас гучыць у фільмах «Лада з краіны берандэяў» і «Толькі ты».

Памерла 17 лістапада 2018 года[2] ў Кіеве. Пахаваная на Байкавых могілках.

Сям’я правіць

Брат — Іван Ігнатавіч Палівода (1924—2004) — украінскі оперны спявак, педагог па вакале. Сын — Тарас Гарынальдавіч Петрыненка (нар. 1953) — украінскі музыка, спявак, кампазітар, паэт. Народны артыст Украіны (1999).

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Петриненко Диана Игнатьевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Померла відома українська співачка(недаступная спасылка)