Езекііль Ісакавіч Рыўлін
Езекііль Ісаакавіч Ры́ўлін[1] (1 снежня 1901, Віцебск — 7 мая 1978, Алма-Ата) — гісторык, педагог і публіцыст, акадэмік Акадэміі навук БССР (1931), прафесар (1931).
Езекііль Ісакавіч Рыўлін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 снежня 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1978 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог, публіцыст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1931) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Віцебску. Скончыў Камуністычны ўніверсітэт імя Я. М. Свярдлова ў 1923 годзе і Інстытут чырвонай прафесуры ў 1924 годзе. З 1927 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Займаў пасаду дацэнта кафедры гісторыі Захаду, з 1928 года — прарэктар. З 1929 года намеснік Народнага камісара асветы БССР. У 1931—1933 гадах загадчык сектара навукі і культуры ЦК КП(б)Б, дырэктар Інстытута аспірантуры Акадэміі навук БССР і адначасова выкладчык Камуністычнага ўніверсітэта БССР.
6 сакавіка 1933 года быў арыштаваны «за антысавецкую прапаганду і трацкізм». Пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР ад 9 ліпеня 1933 года прыгавораны да 3 гадоў турмы. Прыгавор быў заменены высылкай на 3 гады ў Казахстан. У 1933—1957 гадах выкладаў у Кызылардынскім настаўніцкім інстытуце. 9 мая 1956 года быў рэабілітаваны і з 1958 года займаў пасаду загадчыка кафедры методыкі выкладання рускай мовы і літаратуры. У 1963—1971 гадах выкладаў у Казахскім педагагічным інстытуце ў Алма-Аце.
Памёр 7 мая 1978 года.
Навуковая дзейнасць
правіцьЗаймаўся даследаваннем германскага сацыял-дэмакратычнага руху, методыкай выкладання рускай мовы і літаратуры ў казахскіх нацыянальных школах і інш. Аўтар больш за 10 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі і падручніка[2].
Сярод апублікаванага
- Борьба течений в Германское социал-демократии // Под знаменем марксизма. — М., 1926. — № 11;
- История германской социал-демократии. — Мн., 1928;
- Аграрная дискуссия в Германской социал-демократической партии. — Мн., 1929.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны «Знак Пашаны» (1961), медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Астрога В. А. Рыўлін Езекііль Ісакавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 523. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Возвращённые имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий Архівавана 31 жніўня 2021. / Сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; Под ред. А. С. Махнача. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — С. 93. — 120 с.: ил. — 1000 экз. (руск.) — ISBN 5-343-01246-9.
Спасылкі
правіць- Маракоў Л. У. РЫЎЛІН Езекііль Ісаакавіч // Репрессированные литераторы, учёные, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794—1991. — Т. I—III. — Т. II.
- Рыўлін Езекііль Ісакавіч Архівавана 17 красавіка 2021. // Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна.
- РИВЛИН Езекииль (Евгений) Исаакович // ЦентрАзия (руск.)
- Езекііль Ісакавіч Рыўлін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)