Лізавета Багемская
Лізавета Багемская (Elisabeth of the Palatinate, Elisabeth of Bohemia) — старэйшая дачка Фрыдрыха V, караля Багеміі (Чэхіі), і Лізаветы Сцюарт. Кіравала Герфардскім абацтвам як прынцэса-абатыса[6], на працягу сямі гадоў, аж да яго смерці ў 1650 годзе ліставалася з Рэнэ Дэкартам.
Лізавета Багемская | |
---|---|
Нараджэнне |
26 снежня 1618[1][2][…] |
Смерць |
11 лютага 1680[4][1] (61 год) |
Месца пахавання | |
Род | Вітэльсбахі |
Бацька | Фрыдрых V Вітэльсбах |
Маці | Елізавета Сцюарт |
Веравызнанне | кальвінізм |
Дзейнасць | філасофія[5] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПасля звяржэння свайго бацькі яна правяла ранняе юнацтва ў Берліне пад наглядам бабулі Юліяны, дачкі Вільгельма Аранскага. У дзевяць ці дзесяць гадоў яна была адпраўлена з братамі і сёстрамі завяршаць атрыманне адукацыі ў Лейдэн, дзе яе вучылі класічным і сучасным мовам, мастацтву і літаратуры. Яна праявіла асаблівую схільнасць да філасофскіх даследаванняў і атрымала мянушку «La Grecque» («грачанка») за вялікія веды ў вобласці класічных моў. Затым яна пераехала ў Гаагу, дзе яе бацькі трымалі ціхі двор з высакародным і адукаваным атачэннем. Былі планы выдаць яе замуж за Уладзіслава IV, караля Польшчы, але яна, быўшы пратэстанткай, адмовілася выйсці замуж за караля-каталіка.
У 1639 годзе яна пачала ліставацца з Ганнай Марыяй ван Схурман, вучонай жанчынай, празванай галандскай Мінервай. Крыху пазней яна таксама перапісвалася з Дэкартам. Іх лісты адзін да аднаго захаваліся. Па яе просьбе Дэкарт стаў яе настаўнікам па філасофіі і маралі, а ў 1644 годзе прысвяціў ёй свае «Пачаткі філасофіі».
Падчас візіту да цёткі Лізавета пазнаёмілася з Іаханесам Какцэюсам, які пасля таксама пачаў з ёй ліставацца і прысвяціў свой выклад Песні песняў. Дзякуючы яму яна перайшла да вывучэння Бібліі.
У 1667 годзе яна стала прынцэсай-абатысай Герфардскага абацтва, дзе дбайна выконвала свае абавязкі, адрознівалася сціпласцю, дабрачыннасцю і асабліва гасціннасцю да вязняў сумлення. Готфрыд Лейбніц наведаў яе абацтва ў 1678 годзе.
Леон Петыт у сваёй кнізе сцвярджае, што яна і Дэкарт былі закаханы[7]. Жэнеўева Родыс-Льюіс згаджаецца з гэтым меркаваннем, хоць выключае наяўнасць сексуальнага жадання[8].
Зноскі
- ↑ а б Elisabeth van de Palts — 2009.
- ↑ Lundy D. R. Elisabeth von der Pfalz // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #116142413 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ http://www.lwl.org/westfaelische-geschichte/portal/Internet/finde/langDatensatz.php?urlID=1517&url_tabelle=tab_person
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ bei der Wieden, Helge. Elisabeth von der Pfalz, Äbtissin von Herford, 1618-1680: eine Biographie in Einzeldarstellungen (ням.). — Hahnsche Buchhandlung, 2008. — ISBN 3-7752-6045-5.
- ↑ Leon Petit, Descartes et la Princesse Elisabeth: roman d’amour vecu (Paris, 1969)
- ↑ A.C.Grayling, Descartes, The Life of René Descartes and Its Place in His Times (London, 2005)
Літаратура
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лізавета Багемская
- Godfrey, Elizabeth. A Sister of Prince Rupert, Elizabeth Princess Palatine and Abbess of Herford. London, New York: J. Lane.
- «Other Women’s Voices»
- The Woman Who Took on Descartes
- «Princess Elisabeth Palatine»(недаступная спасылка)
- Online-Biography of Elisabeth of Boehmia, Princess Palatine (in German)
- The Princess’s correspondence with Descartes, lightly edited for easier reading.