Епіскапальная царква

(Пасля перасылкі з Епіскапальная царква ЗША)

Епіскапальная царква (англ.: Episcopal Church), — правінцыя Англіканскай супольнасці ў ЗША, Гандурасе, Тайвані, Калумбіі, Эквадоры, Гаіці, Дамініканскай Рэспубліцы, Венесуэле, Брытанскіх Віргінскіх астравах і часткі Еўропы[2]. У адпаведнасці з англіканскай традыцыяй і тэалогіяй, Епіскапальная царква лічыць сябе пратэстанцкай, але кафалічнай[3]. Большасць вернікаў жыве ў Новай Англіі і ў штаце Нью-Ёрк.

Епіскапальная царква
Герб Епіскапальнай царквы ЗША
Герб Епіскапальнай царквы ЗША
Канфесія Пратэстанцтва
Кірунак Англіканства
Кіраванне Епіскапальнае
Глава Прымас-біскуп

Кэтрын Джэфертс Шоры (2006—)

Пагадненні Англіканская Супольнасць
Тэрыторыя ЗША, дыяцэзіі ў Тайвані, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, Вест-Індыі і Еўропе.
Дата заснавання 1789
Адлучыліся ад Царква Англіі
Членаў 2 057 292 чал. [1]
Афіцыйны сайт http://episcopalchurch.org/

Царква была арганізавана неўзабаве пасля вайны за незалежнасць ЗША. Паколькі святары царквы ў ЗША павінны былі прысягаць на вернасць брытанскаму манарху, было вырашана парваць адносіны з Царквой Англіі, а прысяга на вернасць брытанскаму манарху была абвешчана дзяржаўнай здрадай.

Епіскапальная царква прымае актыўны ўдзел у руху «Сацыяльнае Евангелле» з канца XIX стагоддзя, а ў 1960-х і 1970-х гадах адыграла вядучую ролю ў прагрэсіўным руху і звязаных з ім палітычнымі пытаннямі. Напрыклад, у сваіх рэзалюцыях па пытаннях палітыкі Епіскапальная царква выступае супраць смяротнага пакарання смерцю і падтрымлівае рух за грамадзянскія правы. Некаторыя з яе лідараў і святароў удзельнічаюць у дэманстрацыях, якія абараняюць правы чалавека. Царква заклікае да поўнай грамадзянскай роўнасці для гомасексуалаў.

Епіскапальная царква ЗША практыкуе ардынацыю жанчын. У наш час, з 2006 года старшынявальным біскупам Епіскапальнай царквы ЗША з’яўляецца Кэтрын Джэфертс Шоры — першая жанчына-прымас у Англіканскай Супольнасці[4].

У большасці дыяцэзій былі пасвячэнні адкрытых гомасексуалаў (мужчын і жанчын), а ў некаторых дыяцэзіях, на аднаполыя саюзы даюцца блаславенні. У 2009 годзе Генеральная канвенцыя царквы прыняла рэзалюцыю, якая дазваляе праводзіць абрад блаславення ў царкве для геяў і лесбіянак у штатах, дзе аднаполыя шлюбы з’яўляюцца законнымі. Аб усіх гэтых нюансах асобныя члены царквы і духавенства маюць розныя меркаванні і часта не згодны з афіцыйна заяўленай пазіцыяй царквы.

З 2003 года, пасля пасвячэння ў біскупы адкрытага гомасексуала Джына Робінсана (англ.: Gene Robinson), Епіскапальная царква перажывае раскол. Неадкладна з боку некаторых Англіканскіх цэркваў была выказана негатыўная рэакцыя на гэту падзею. Пасля канферэнцыі ў лютым 2007 у Танзаніі было прынята камюніке аб тым, што калі да верасня 2007 Епіскапальная царква ЗША не адмовіцца ад пасвячэння гомасексуалаў у святары, то Англіканскія цэрквы спыняць усякія адносіны з ёй. У выніку шэраг кансерватыўных дыяцэзій або перайшлі ў юрысдыкцыю іншай паместнай царквы, або сталі акармляцця іншым біскупам — рух, які атрымаў назву Anglican realignment. Таксама быў абвешчаны пяцігадовы мараторый на пасвячэнне адкрытых гомасексуалаў ва ўсіх правінцыях Супольнасці[5]. Нягледзячы на гэта ў 2010 годзе ў біскупы была абрана адкрытая лесбіянка Мэры Глэспул, што спрыяла чарговаму вітку спрэчак.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць