Жан Эмануэль Жылібер
Жан Эмануэль Жылібе́р[4] (21 чэрвеня 1741 — 2 верасня 1814) — французскі натураліст, хірург і анатам, стваральнік і кіраўнік Гродзенскай медыцынскай акадэміі (1775—1781), у Гродне таксама заснаваў акушэрскую і ветэрынарную школы, клінічны шпіталь, батанічны сад, у 1781—1783 гг. прафесар медыцынскага факультэта Галоўнай школы ВКЛ у Вільні.
Жан Эмануэль Жылібер | |
---|---|
фр.: Jean Emmanuel Gilibert | |
![]() Жан Эмануэль Жылібер | |
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1741[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 верасня 1814[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, палітык |
Навуковая сфера | батаніка, біялогія, медыцына |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Gilib.».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI |
Вывучаў медыцыну ў Манпелье з 1760 па 1764 год. Пасля атрымання дыплома атрымаў кабінет у Ліёне. У вольны час збіраў гербарый мясцовай флоры. Заснаваў батанічны сад у квартале Брато, які па прычыне няўмелай адміністрацыі прыйшоў у непрыдатнасць.
Пасланнікам гродзенскага старосты А. Тызенгаўза Т. Даўнаровічам запрошаны на работу Гродна для арганізацыі медыцынскай школы.[5] 3 1775 працаваў у прыгарадзе Гродна Гарадніцы, стварыў Гродзенскі каралеўскі батанічны сад (у 1778 было 1500 відаў экзатычных раслін). У 1775 годзе арганізаваў Гродзенскую медыцынскую акадэмію. Пры акадэміі працавала аптэка (цяпер Гродзенская аптэка-музей), побач з якой знаходзіўся аптэкарскі агарод і апрацоўваліся лекавыя і рэзка-араматычныя расліны. Планаваў арганізацыю сельскагаспадарчай і ветэрынарнай школ, разам з А. Тызенгаўзам стварэнне ў Гродне Акадэміі навук. Калі Тызенгаўз у 1780 годзе быў змешчаны з пасады гродзенскага старосты, Ж.-Э. Жылібер разам са сваімі вучнямі пераехаў у 1781 годзе ў Вільню, дзе пры падтрымцы М. Пачобут-Адляніцкага і Я. Храптовіча стварыў на базе Гродзенскай медыцынскай акадэміі медыцынскі факультэт у Галоўнай школе ВКЛ, узначаліў кафедру натуральнай гісторыі і батанікі, заклаў пры школе батанічны сад.
Ж. Э. Жылібер разам са сваімі вучнямі вывучаў прыроду Беларусі і Літвы, збіраў гербарый у наваколлях Гродна, Брэста, Беластока, Нясвіжа, Навагрудка, Вільні. Вынікам гэтага з’явілася праца «Flora lithaunica inchoata», у адным з раздзелаў якога Жылібер дае апісанне 95 відаў лекавых раслін, прыводзіць звесткі пра час іх цвіцення, абмяркоўвае лекавыя ўласцівасці травы і ўжыванне іх у побыце.[6]
Напісаў артыкулы:
- Flora lithaunica inchoata (1781),
- Indagatores Naturæ in Lithuania (1781),
- Exercitium botanicum in Schola principe Universitatis Vilnensis peractum (1782),
- Exercitia phytologica (1792).
Вярнуўся ў Ліён у 1783 годзе. Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі быў арыштаваны якабінцамі за прыналежнасць да жырандыстаў у 1793 годзе. У тым жа годзе вызвалены.
Ушанаванне памяціПравіць
У гонар Жана Эмануэля Жылібера названы галоўны гродзенскі гарадскі парк — Парк Жылібера. У 2007 годзе ў Гродне ўсталявана гарадская скульптура Жану Эмануэлю Жыліберу, кіраўніку медыцынскай акадэміі, адкрытай Антоніем Тызенгаўзам.
Яго імем быў названы род раслін Gilibertia Ruiz & Pav. сямействы Araliáceae (Araliaceae), у сучаснай наменклатуры званы Dendropanax.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Jean Emmanuel Gilibert // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jan-emanuel-gilibert-1741-1814-botanik-i-lekarz-wiesz
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ ЭГБ. Т. 3.
- ↑ Лекарственные растения и их применение. Изд. 5-е, перераб. и. доп. — Наука и техника — Мн., 1974. — С. 9—10.
ЛітаратураПравіць
- Мілінкевіч А. Жылібер //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз. — 278.
- Лекарственные растения и их применение. Изд. 5-е, перераб. и. доп. «Наука и техника». Мн., 1974
- Piotr Daszkiewicz (2004). " Sur les forêts de Lithuanie " (1784), Un texte oublié de Jean-Emmanuel Gilibert. Cahiers lituaniens, 5 : 21-27.
- Adrien Davy de Virville (dir.) (1955). Histoire de la botanique en France. SEDES (Paris) : 394 p.
Жан Эмануэль Жылібер на Вікісховішчы |