Марцін Пачобут-Адляніцкі
Марцін Пачобут-Адляніцкі (30 кастрычніка 1728, в. Сламянка, Гарадзенскі павет[4] — 8 (20) лютага 1810, Дынабург, Расійская імперыя, цяпер Даўгаўпілс, Латвія) — астраном і асветнік.
Марцін Пачобут-Адляніцкі | |
---|---|
Marcin Poczobutt-Odlanicki | |
| |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1728[1][2] ці 1728[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 (20) лютага 1810 ці 1812[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, астраном |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Адам Міцкевіч |
Вядомы як | адкрыў Цялец Панятоўскага , устанавіў каардынаты Вільня і Гродна |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДзяцінства і адукацыя
правіцьБацька Марціна Пачобута-Адляніцкага — Казімір — быў краўчым, а потым абозным гарадзенскім. Маці Гелена паходзіла з роду Глебавічаў. На 10-м годзе жыцця Марціна аддалі ў Гродзенскі езуіцкі калегіум, дзе ён правучыўся з 1740 да 1743 гады, атрымаўшы пачатковую адукацыю, там жа ўступіў у ордэн езуітаў. Двухгадовы навіцыят адбываў у Вільні. Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Слуцку, удасканальваў сваё веданне старажытнагрэчаскай мовы.
З 1751 пачаў выкладчыцкую дзейнасць, 3 гады выкладаў у пачатковых класах Полацкага, а пасля і Віленскага калегіума. Удасканальваў свае веды ў матэматыцы і класічных мовах у Пражскім універсітэце, які таксама апекавалі езуіты, таксама слухаў і лекцыі Стэлінга па астраноміі. Пасля вяртання выкладаў у Віленскай акадэміі грэчаскую мову і адначасова сам вывучаў тэалогію. У 1760 быў высвечаны на ксяндза, а ў студзені 1761, абараніўшы дысертацыю, стаў бакалаўрам тэалогіі. Улетку 1761 пасланы для далейшай вучобы за мяжу, вучыўся ў вядомых астраномаў Італіі, Францыі, дзе 2 гады практыкаваўся ў знакамітага марсельскага гідрографа і астранома ксяндза Э. Пезена і працаваў у абсерваторыі горада Авіньёна. Пасля вяртання ў Вільню ў 1764 М. Пачобут-Адляніцкі заняў кафедру матэматыкі і астраноміі, быў прызначаны дырэктарам абсерваторыі. Знаёмы з лепшымі падобнымі навуковымі ўстановамі ў Еўропе, імкнуўся зрабіць Віленскую абсерваторыю ўзорнай.
Астранамічная дзейнасць
правіцьУ 1764 пачаліся бесперапынныя назіранні планет Сонечнай сістэмы і зорак. Усе звесткі дырэктар і яго памочнікі запісвалі ў спецыяльны журнал «Cahiers des observations» («Журналы назіранняў»). Перш за ўсё М. Пачобут-Адляніцкі сачыў за Месяцам. На падставе гэтых назіранняў у 1766 ён вызначыў геаграфічныя шырату і даўгату Вільні. Праз 63 гады лічба М. Пачобут-Адляніцкага была ўдакладнена толькі на 2 секунды. Атрымаў званне каралеўскага астранома, абсерваторыя стала называцца каралеўскай. Праз 4 гады з фінансавай дапамогі графіні Э. Агінскай-Пузынінай М. Пачобут-Адляніцкі паехаў у Францыю, Галандыю і Англію з мэтай куплі навейшае абсталяванне, на працягу года знаёміўся з работай Парыжскай і Грынвіцкай абсерваторый, майстэрняў астранамічных прыбораў Гамбурга, Капенгагена, Амстэрдама, Лондана, замовіў шмат абсталявання, якое і атрымаў у 1770. Для стварэння адпаведных умоў работы абсерваторыі быў перабудаваны яе будынак. З гэтага часу пачынаецца рэгулярнае назіранне планет, асабліва Меркурыя. Звесткі назіранняў былі выкарыстаныя французскім астраномам Лаландам для вызначэння арбіты Меркурыя. У сваёй кнізе «Bibliographie astronomique; avec l’histoire de l’astronomie» («Бібліяграфія астраноміі; разам з гісторыяй астраноміі») Ж. Лаланд высока ацаніў значэнне назіранняў віленскіх даследчыкаў.
Адміністрацыйная і грамадская дзейнасць
правіць24 кастрычніка 1780 Марцін Пачобут-Адляніцкі атрымаў пасаду рэктара Галоўнай школы ВКЛ у якую рэарганізаваная Віленская акадэмія, пасля скасавання Папам ордэну езуітаў. Для выкладання новы рэктар запрасіў вядомых навукоўцаў, у тым ліку і батаніка Э. Жылібера. 30 жніўня 1781 М. Пачобут-Адляніцкі ў Галоўнай школе прымаў кангрэс усіх рэктараў школ ВКЛ, на якім Яўхім Храптовіч расказаў пра мэты і задачы Адукацыйнай камісіі. М. Пачобут-Адляніцкі вядомы як апякун маладых вучоных, яго вучнямі былі Вінцэнт Карчэўскі, Міхал Глушневіч, Антон Шагін, Пётр Славінскі. Таксама рэктар меў разнастайныя зацікаўленні, быў выдаўцом «Віленскага палітычнага календара» (з 1774), актыўна падтрымаў паўстанне 1794 года і супрацоўнічаў з яго кіраўніком у ВКЛ — Якубам Ясінскім. Пісаў вершы, пра паэтычнае ўспрыняцце сусвету М. Пачобут-Адляніцкага сведчаць нават запісы назіранняў.
У канцы студзеня 1788 г. М. Пачобут-Алдяніцкі наведаў полацкіх езуітаў, якіх абараніла ад касацыі расійская імператрыца Кацярына, быццам з намерам вылічыць геаграфічныя каардынаты Полацка. Верагодна М. Пачобут-Адляніцкі меў надзею і выношваў нейкія планы на адраджэнне езуіцкага ордэна. Магчыма ім інспіраваныя выказаныя ў 1788 і 1790 на некаторых сейміках Рэчы Паспалітай праекты звароту да Папы, каб аднавіць езуіцкі ордэн. У 1808 адмовіўся ад усіх пасад і стаў жыць у Дынабургскім езуіцкім кляштары, дзе і памёр.
Навуковае прызнанне
правіцьМарцін Пачобут-Адляніцкі стаў вядомым вучоным, быў абраны членам Лонданскага навуковага таварыства (1770), і ў тым жа годзе загадам караля Станіслава Аўгуста быў выбіты медаль з партрэтам Марціна Пачобута.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Лаўрэш Л. Марцін Пачобут-Адляніцкі Архівавана 12 жніўня 2011. // Наша Слова. — 2009. — № 9-10.
- Лаўрэш Л. «I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гiсторыi астраномii / Леанiд Лаўрэш. — Мн., 2013.