Жула́н, грычун малы (Lanius collurio) — птушка сямейства саракушавых.

Жулан

Самец (вышэй) і самка жулана
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lanius collurio L., 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  560720
NCBI  56324
EOL  1050920

Апісанне правіць

Даўжыня цела да 17-20 см, размах крылаў 24-29 см. Маса каля 30 г. Галава і шыя шэрыя, спіна рыжавата-каштанавая, каля вачэй чорная папярочная палоска. Хвост доўгі, ступеньчаты.

Самец у гнездавы перыяд з іржава-папяліста-чорным верхам цела, ніз крэмавы. У самкі верх галавы карычневы, светлае брыво і ніз цела (у папярочныя рыскі). У самкі і самца белыя плямы каля асновы хваста. Маладыя падобныя да самкі, папярочныя рыскі таксама і на версе цела.

Спеў — ціхае, хрыплае шчабятанне з мноствам імітацый галасоў іншых птушак.

Пашырэнне правіць

Распаўсюджаны ў стэпавай і лясной зонах Еўразіі. Арэал Еўропа (акрамя Пірэнейскага паўвострава, Ісландыі, Ірландыі, Брытанскіх астравоў і поўначы) праз Сярэднюю Азію да Томска і заходняга Алтая, Малая Азія, Каўказ, поўнач Ірана, У Еўропе памяншаецца колькасць.

Пералёты від. Месцы зімовак: Усходняя, Трапічная і Паўднёвая Афрыка.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корміцца насякомымі, часам дробнымі пазваночнымі.

Гняздо на вышыні 1-3,5 м ад зямлі ў густым кусце (радзей у кроне невялікага дрэва) бліжэй да асновы. Знешняя частка няшчыльная, з зялёных сцёблаў, карэньчыкаў і травы, месцамі з прымессю вяровак, паперы, тканін і г.д.; унутраная частка з шчыльнасплеценых завялых кавалкаў раслінных валокнаў, а таксама карэньчыкаў, пёраў або шэрсці (у лесечаста з прымессю моху). Высцілка скупая, з сухой травы і карэньчыкаў — не даходзіць да верхняга краю.

Адкладвае 4-7 яец. Яйкі пераважна крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом. Афарбоўка вельмі зменлівая: крэмава-белая, белая з зеленаватым адценнем, светла-зялёная. ружовая, светла-аліўкавая або ржава-карычневыя. Характэрная рыса — плямкі ў выглядзе кальца. Глыбокіяплямкі светла-шэрыя, шэра- або светла-фіялетавыя, шэра-ружовыя; паверхневыя- светла-карычневыя, шэра- або ржава-карычневыя, карычнева-аліўкавыя.

Падвіды правіць

  • L. c. collurio — большая частка Еўропы, на ўсход да Томска і заходняга Алтая;
  • L. c. pallidifrons — Урал, Заходняя Сібір;
  • L. c. kobylini — паўднёвыя Балканы, Крым, Каўказ, паўночны Іран;
  • L. c. juxtus — Англія.

Літаратура правіць