Жуліу Сезар Суарыс Эспіндула

Жуліу Сезар Суарыс Эспіндула[3] або Жуліа Сезар (парт.: Júlio César Soares Espíndola; нар. 3 верасня 1979, Дукі-ды-Кашыяс, Бразілія) — былы бразільскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2004—2014). Добра вядомы дзякуючы працяглым выступам за італьянскі клуб «Інтэр».

Футбол
Жуліу Сезар
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Жуліу Сезар Суарыс Эспіндула
Нарадзіўся 3 верасня 1979(1979-09-03)[1][2] (45 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 186 см
Вага 79 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Сцяг Бразіліі Фламенгу
Клубная кар’ера[* 1]
1997—2005 Сцяг Бразіліі Фламенгу 130 (-141)
2005—2012 Сцяг Італіі Інтэр 228 (-203)
2005   Сцяг Італіі К’ева 0 (0)
2012—2014 Сцяг Англіі КПР 25 (-44)
2014   Сцяг Канады Таронта 7 (-9)
2014—2017 Сцяг Партугаліі Бенфіка 55 (-33)
2018 Сцяг Бразіліі Фламенгу 1 (-0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2014 Сцяг Бразіліі Бразілія 87 (-70)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата ПАР 2009
Золата Бразілія 2013
Кубкі Амерыкі
Золата Перу 2004
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 красавіка 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 верасня 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2009 годзе Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі абрала Жуліу Сезара трэцім брамнікам свету пасля Ікера Касільяса і Джанлуіджы Буфона[4].

Кар’ера

правіць

Клубная

правіць

Жуліу Сезар, які нарадзіўся ў штаце Рыа-дэ-Жанэйра, пачаў сваю спартыўную кар’еру ў клубе «Гражан Каўнтры Клуб», дзе ён правёў сваё дзяцінства. Пасля гэтага ён на працягу 6 гадоў гуляў за «Фламенгу» з Рыа-дэ-Жанэйра.

У 2004 годзе Жуліу Сезар падпісаў кантракт з «Інтэрам», але з-за перавышэння ліміту легіянераў у клубе не трапіў у заяўку і быў аддадзены ў арэнду ў «К’ева», за які аднак не згуляў ніводнай гульні. У жніўні 2005 года ігрок вярнуўся ў «Інтэр» і падпісаў з ім трохгадовы кантракт. На пазіцыі асноўнага брамніка клубу ён змяніў Франчэска Тольда.

У жніўні 2012 года Жуліу Сезар падпісаў чатырохгадовы кантракт з англійскі клубам «Куінз Парк Рэйнджэрс»[5]. За англійскі клуб дэбютаваў 15 верасня ў гульні супраць супраць «Чэлсі», якая скончылася нулявой нічыёй. Ён стаў першым брамнікам каманды, выцесніўшы брамніка нацыянальнай зборнай Англіі, Роберта Грына, які сеў на лаўку запасных.

У першай палове 2014 года на правах арэнды выступаў за канадскі клуб «Таронта», пасля чаго перайшоў у «Бенфіку», дзе спачатку быў асноўным брамнікам, а пазней страціў месца ў складзе. У лістападзе 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з лісабонскім клубам[6].

У студзені 2018 года праз 13 гадоў вярнуўся ў «Фламенгу»[7]. Зноў згуляўшы ў бразільскай Серыі A 21 красавіка 2018 года ў матчы супраць клуба «Амерыка Мінейру» (2:0), аб’явіў аб завяршэнні кар’еры[8].

Міжнародная

правіць

Жуліу Сезар з’явіўся ў заяўцы зборнай Бразіліі ў 2003 годзе, не правёўшы ніводнай гульні ў Кубку Канфедэрацый 2003, а дэбютаваў у зборнай 8 ліпеня 2004 года. Ён стаў пераможцам Кубка Амерыкі 2004.

Дасягненні

правіць

Клубныя

правіць

«Фламенгу»:

«Інтэрнацыянале»:

«Бенфіка»:

Міжнародныя

правіць

Бразілія:

Асабістае жыццё

правіць

Жанаты з бразільскай актрысай і мадэлью Сюзанай Вагнер, разам з якой выхоўвае дваіх дзяцей.

Зноскі

Спасылкі

правіць