Забельскае (возера)

Забе́льскае — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозаўка, за 4 км на поўнач ад горада Глыбокае, каля вёскі Забелле.

Забельскае
Морфаметрыя
Даўжыня 1,51 км
Шырыня 0,49 км
Плошча 0,44 км²
Аб’ём 0,00052 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,72 км
Найбольшая глыбіня 2,1 м
Сярэдняя глыбіня 1,2 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,38 ‰
Празрыстасць 0,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 11,1 км²
Упадаюць ручаі, пратока
Выцякаюць пратока
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Забельскае (Беларусь)
Забельскае
Забельскае
Забельскае (Віцебская вобласць)
Забельскае
Забельскае
Map

Плошча паверхні 0,44 км². Даўжыня 1,51 км, найбольшая шырыня 0,44 км, даўжыня берагавой лініі 4,72 км. Найбольшая глыбіня возера 2,1 м, сярэдняя 1,2 м. Аб’ём вады 0,52 млн м³. Плошча вадазбору 11,1 км².
Катлавіна Забельскага рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны ў паўднёвай частцы стромкія, вышынёй 14—15 м, астатнія спадзістыя, вышынёй ад 3 да 9 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя, месцамі забалочаныя, вышынёй да 0,2 м. Паўднёва-ўсходнія і паўднёва-заходнія берагі спалавінныя. Месцамі ўздоўж берагоў пойма шырынёй да 50 м. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем. На возеры востраў плошчай 0,7 га.
Возера эўтрофнае з прыкметамі антрапагеннага дыстрафіравання. Праточнае. Прыбярэжная расліннасць займае палосу шырынёй да 30 метраў. Злучана з азёрамі Марцыбылінскае і Мушкацкае. На захад ад возера пралягае аўтамабільная дарога Р3.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, карась, плотка.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць