Задашчэнне
Задашчэ́нне[1] (трансліт.: Zadaščennie, руск.: Задощенье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Вёска
Задашчэнне
|
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 35 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы.
Гісторыя
правіцьПад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ 1816 г. уласнасць Аскеркаў.
Паводле перапісу 1897 г. дзейнічала царква і хлебазапасны магазін.
На пачатку 20 ст. уяўляла сабою шматлюдную вёску Шацкай воласці Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
Паводле перапісу 1917 г. побач знаходзіліся тры вёскі: Задашчэнне-1, 46 двароў, 236 жыхароў; Задашчэнне-2, 94 двароў, 522 жыхары; Задашчэнне-3, 34 двары, 173 жыхары.
Найноўшы час
правіцьУ Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года Забалоцце была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У 1918 г. адкрылася працоўная школа 1-й ступені, у якой на 1922 г. было 30 вучняў.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З 20.08.1924 да 16.07.1954 г. цэнтр Задашчэнскага сельсавета, у 1954—1960 гадах у складзе Слабадскога сельсавета, з 1 красавіка 1960 года ў складзе Шацкага сельсавета[2].
На пачатку 1930-ых гг. праведзена калектывізацыя
На 1933 г. быў калгас «Асілак», працавала кузня і ганчарны завод.
У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. Загінула 300 жыхароў.
Вядомыя асобы
правіць- Рыгор Яўхімавіч Парэчын — беларускі правазнавец.
Насельніцтва
правіць
Славутасці
правіцьСтрачаная спадчына
правіць- Царква.
Вядомыя асобы
правіць- Георгій Станіслававіч Бокун (нар. 1950) — беларускі фізік-тэарэтык, механік.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт За́дашань, м.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
Літаратура
правіць- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. IV. Мінская вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2013. — С.141: іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх