Закон сусветнага прыцягнення
Зако́н сусве́тнага прыця́гнення (зако́н гравіта́цыі) — закон, які вызначае інтэнсіўнасць гравітацыйнага ўзаемадзеяння цел. Закон сусветнага прыцягнення быў вынайдзены Ісакам Ньютанам у 1667 годзе.
Два матэрыяльныя пункты прыцягваюцца адзін да аднаго з сілаю, прама прапарцыянальнаю здабытку іх мас і адваротна прапарцыянальнаю квадрату адлегласці паміж імі.
або ў вектарнай форме
дзе G — гравітацыйная пастаянная, роўная −6,673 * 10−11 м³/(кг*с²)
Уласцівасці ньютонаўскага прыцягнення
правіцьУ ньютонаўской тэорыі кожнае масіўнае цела спараджае сілавое поле прыцягнення да гэтага цела, якое называецца гравітацыйным полем. Гэта поле патэнцыйнае, і функцыя гравітацыйнага патэнцыялу для матэрыяльнага пункта з масай вызначаецца формулай:
У агульным выпадку, калі шчыльнасць рэчыва размеркавана адвольна, задавальняе ўраўненню Пуасона[1]:
Рашэнне гэтага раўнання запісваецца ў выглядзе:
дзе — адлегласць паміж элементам аб’ёму і пунктам, у якім вызначаецца патэнцыял , — адвольная нязменная.
Сіла прыцягнення, якая дзейнічае ў гравітацыйным полі на матэрыяльную кропку з масай , звязана з патэнцыялам формулай:
Сферычна сіметрычнае цела стварае за сваімі межамі такое ж поле, як матэрыяльны пункт той жа масы, размешчаная ў цэнтры цела.
Траекторыя матэрыяльнай кропкі ў гравітацыйным полі, ствараным шмат большай па масе матэрыяльным пунктам, падпарадкоўваецца законам Кеплера. У прыватнасці, планеты і каметы ў Сонечнай сістэме рухаюцца па эліпсах ці гіпербалах. Уплыў іншых планет, што скажае гэтую карціну, можна ўлічыць з дапамогай тэорыі ўзбурэнняў.
Крыніцы
правіць- ↑ Д. Д. Иваненко, Г. А. Сарданашвили Гравитация, М.: Едиториал УРСС, 2004, ISBN 5-354-00538-8
Літаратура
правіць- Фізіка: вучэб. дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. А. Ісачанкава, Г. У. Пальчык, А. А. Сакольскі; пад рэд. А. А. Сакольскага; пер. з рус. мовы Н. Г. Ляўчук. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 213 с. : іл. ISBN 978-985-03-1373-7.
- Бутиков Е. И., Кондратьев А. С. Физика. Книга 1. Механика. — М.: Наука, 1994. — 138 с.
- Касцюковіч М. М. Сус́ветнага прыцягне́ння зако́н, Ньютана закон прыцягнення // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 286. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).