Зарына Уладзіміраўна Раўко

Зарына Уладзіміраўна Раўко́ (Баўтрук; 6 верасня 1956, Мінск — 25 лютага 1997) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зарына Уладзіміраўна Раўко
Дата нараджэння 6 верасня 1956(1956-09-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1997(1997-02-25) (40 гадоў)
Род дзейнасці мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Жанр мастацкая кераміка[d]
Вучоба
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Творчасць правіць

Працавала ў галіне мастацкай керамікі. Сярод твораў: дэкаратыўная пластыка для Палаца культуры ў г. Барысаў (1981), афармленне вестыбюля загса Цэнтральнага раёна Мінска (19851987), Дома творчасці Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі ў в. Астрашыцкі Гарадок (19861988), рэстарана «Заслаўе» (1995; абодва ў Мінскім раёне); дэкаратыўны набор (1977); кампазіцыі «Змярканне» (1985), «Зімовы дзень» (1986), «Блакітны дзень» (1987), «Паводка» (1990), «Зебры» (1993), «Дом» (1995); серыя дэкаратыўных чайнікаў (1994), вазы «Пейзаж» (1988), «Адвечнае» (1993), «Падарожжа ў Кітай» (1995). Творы вылучаюцца пластычнасцю, актыўным узаемадзеяннем колеру з аб’ёмам, кампазіцыйнай завершанасцю, багатым выкарыстаннем тэхнічных прыёмаў.

Літаратура правіць