Засуха 2100-х гадоў да н.э.

(Пасля перасылкі з Засуха 4200 гадоў таму)

Засуха 4200 гадоў таму[1][2] (2100-я гг. да н. э.) — адна з найбольш цяжкіх, па выкліканых ёю сацыяльных узрушэннях, кліматычных падзей галацэну[3]. Засуха доўжылася на працягу ўсяго XXII стагоддзя да н.э. і, імаверна, спрыяла падзенню Старога царства ў Егіпце і Акадскай імперыі ў Месапатаміі[4]. Засуха магла таксама прывесці да перасялення на паўднёвы ўсход носьбітаў Харапскай цывілізацыі[5].

Карта зон, якія пацярпелі ад кліматычнай падзеі 4200 гадоў таму. Заштрыхаваныя вобласці былі закрануты вільготнымі ўмовамі або паводкамі, пункцірныя вобласці — засухай або пыльнымі бурамі
Рэканструкцыя тэмпературы па даных ледніковых кернаў з Цэнтральнай Грэнландыі. Рэзкае пахаладанне  (руск.) пачынаецца каля 2200 года да н.э. дасягаючы лакальнага мінімуму каля 2000 года да н.э.

Крыніца арыдызацыі  (руск.) ў Месапатаміі каля 2100 года да н.э. супадае з астуджэннем клімату ў Паўночнай Атлантыцы (адзін з цыклаў Бонда  (руск.))[3][6][7]. Фаза інтэнсіўнай арыдызацыі  (руск.) каля 2200 года да н.э. мае свае маркеры ў Паўночнай Афрыцы[8], на Блізкім Усходзе[9], Чырвоным моры[10], Аравійскім паўвостраве[11], Персідскім заліве, Індыйскім субкантыненце[5] і цэнтральнай частцы Паўночнай Амерыкі[12], а таксама ледавіковых адкладах горнай часткі заходняй Канады[13].

Мяжа стэпаў і лесастэпаў на Сярэднярускім узвышшы 4000 гадоў таму знаходзілася на паўночны захад ад сучаснай на 140—200 км[14]. У стэпавай зоне Прычарнамор'я і Прыазоўя  (укр.) першая палова суббарэалу  (руск.) характарызавацца арыдызацыяй клімату. Найбольшая арыдызацыя адзначана 4200-3700 гадоў таму[15][16]. Паводле даных археолагаў, на тэрыторыі прычерноморскіх стэпаў і на Паўночным Каўказе няма ніводнага пахавання з датыроўкай паміж 4100 і 3900 гадоў таму[17]. Даныя краніялогіі сведчаць аб рэзкай змене насельніцтва ў паўднёварускіх стэпах: катакомбная культура  (руск.) практычна знікае, змяніўшыся прышлым насельніцтвам цэнтральнаеўрапейскага і каўказскага паходжання (бабінская  (руск.) і лолінская  (англ.) культуры)[18][19].

Каля 2150 года да н. з прычыны нізкага разліву Ніла спыніла сваё існаванне Старое царства у Егіпце[20]. Голад, грамадскія беспарадкі і раздробленасць працягваліся прыблізна 40 гадоў, пакуль Егіпет не быў паэтапна аб’яднаны ў Сярэдняе царства. У сярэдзіне таго ж стагоддзя горцы-гутыі спусціліся з хрыбтоў Загрос і разбурылі Акад. Мусоны перасталі дасягаць гарадоў Індскай цывілізацыі, што прывяло да перасыхання Гхагар  (руск.) і звязаных з ім ірыгацыйных каналаў, за якім рушыў услед адток насельніцтва з Пяцірэчча на ўсход.

У кітайскай пісьмовай традыцыі з гэтым часам звязана барацьба Юя Вялікага з катастрафічнымі разлівамі Хуанхэ. Археолагі фіксуюць у XXII стагоддзі да н. э. канчатковы заняпад неалітычных культур Кітая  (руск.).

Як мяркуецца, з драматычнай мнагастагоддзевай засухай, якая адбылася на вялікім Блізкім Усходзе, звязаны масавы прыток генаў ад зебу (Bos taurus indicus) да блізкаўсходніх прыручаных свойскіх быкоў (Bos taurus taurus), які адбыўся каля 4 тысяч гадоў таму[21][22].

Зноскі

  1. ред. С. В. Ошибкина. Неолит Северной Евразии. — Москва: Наука, 1996.
  2. Блюмхен Сергей Иванович Становление династии Ся и «Событие 4200bp» в свете исследований китайских и западных учёных // Общество и государство в Китае. — 2012.
  3. а б deMenocal, Peter B. Cultural Responses to Climate Change During the Late Holocene(англ.) // Science : journal. — 2001. — Т. 292. — № 5517. — С. 667—673. — DOI:10.1126/science.1059827Bibcode2001Sci...292..667DPMID 11303088.
  4. Gibbons, Ann How the Akkadian Empire Was Hung Out to Dry(англ.) // Science : journal. — 1993. — Т. 261. — № 5124. — С. 985. — DOI:10.1126/science.261.5124.985Bibcode1993Sci...261..985GPMID 17739611.
  5. а б Staubwasser, M.; et al. Climate change at the 4.2 ka BP termination of the Indus valley civilization and Holocene south Asian monsoon variability(англ.) // Geophysical Research Letters[en] : journal. — 2003. — Т. 30. — № 8. — С. 1425. — DOI:10.1029/2002GL016822Bibcode2003GeoRL..30h...7S
  6. Bond, G.; et al. A Pervasive Millennial-Scale Cycle in North Atlantic Holocene and Glacial Climates(англ.) // Science : journal. — 1997. — Т. 278. — № 5341. — DOI:10.1126/science.278.5341.1257Bibcode1997Sci...278.1257B Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2008. Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2008. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  7. Two examples of abrupt climate change(нявызн.). — Lamont-Doherty Earth Observatory. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2007.
  8. Gasse, Françoise; Van Campo, Elise Abrupt post-glacial climate events in West Asia and North Africa monsoon domains(англ.) // Earth and Planetary Science Letters[en] : journal. — 1994. — Т. 126. — № 4. — С. 435—456. — DOI:10.1016/0012-821X(94)90123-6Bibcode1994E&PSL.126..435G
  9. Bar-Matthews, Miryam; Ayalon, Avner; Kaufman, Aaron Late Quaternary Paleoclimate in the Eastern Mediterranean Region from Stable Isotope Analysis of Speleothems at Soreq Cave, Israel(англ.) // Quaternary Research[en] : journal. — 1997. — Т. 47. — № 2. — С. 155—168. — DOI:10.1006/qres.1997.1883Bibcode1997QuRes..47..155B
  10. Arz, Helge W.; et al. A pronounced dry event recorded around 4.2 ka in brine sediments from the northern Red Sea(англ.) // Quaternary Research[en] : journal. — 2006. — Т. 66. — № 3. — С. 432—441. — DOI:10.1016/j.yqres.2006.05.006Bibcode2006QuRes..66..432A
  11. {{{загаловак}}}(англ.). — 2006. — Т. 66. — P. 465—476. — DOI:10.1016/j.yqres.2006.07.001Bibcode2006QuRes..66..465P Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2008. Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2008. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  12. Booth, Robert K.; et al. A severe centennial-scale drought in midcontinental North America 4200 years ago and apparent global linkages(англ.) // The Holocene[en] : journal. — 2005. — Т. 15. — № 3. — С. 321—328. — DOI:10.1191/0959683605hl825ft
  13. Menounos, B.; et al. Western Canadian glaciers advance in concert with climate change circa 4.2 ka(англ.) // Geophysical Research Letters[en] : journal. — 2008. — Т. 35. — № 7. — С. L07501. — DOI:10.1029/2008GL033172Bibcode2008GeoRL..3507501M
  14. Чендев Ю. Г. Закономерности формирования лесостепного ландшафта на территории Среднерусской возвышенности (по результатам почвенно-эволюционных исследований) // Научные ведомости № 180 3 (43) 2008.
  15. Иванова С. В. Бронзовый век Северо-Западного Причерноморья(недаступная спасылка)Шаблон:Недоступная ссылка
  16. Лисецкий Ф. Н., Голеусов П. В., Чепелев О. А. Развитие чернозёмов днестровско-прутского междуречья в голоцене // Генезис и география // Почвоведение, 2013, № 5, с. 540—555.
  17. David W. Anthony. {{{загаловак}}}. — 2007. — ISBN 0-691-05887-3.
  18. Мимоход Р. А. и др. Палеоэкология-культурогенез-металлопроизводство: причины и механизмы смены эпох в культурном пространстве юга Восточной Европы в конце средней-начале поздней бронзы // Российская археология. 2022. №. 1. С. 24-38.
  19. Казарницкий А. А. Краниологические данные о миграциях с запада в Восточную Европу в посткатакомбное время // Camera praehistorica. 2022. № 2 (9). С. 134—144.
  20. Stanley, Jean-Daniel; et al. Nile flow failure at the end of the Old Kingdom, Egypt: Strontium isotopic and petrologic evidence(англ.) // Geoarchaeology : journal. — 2003. — Т. 18. — № 3. — С. 395—402. — DOI:10.1002/gea.10065
  21. Ancient genomics pinpoint origin and rapid turnover of cattle in the Fertile Crescent Архівавана 2 лістапада 2019., 2019
  22. Verdugo M. P. el al. Ancient cattle genomics, origins and rapid turnover in the Fertile Crescent Архівавана 26 кастрычніка 2019., Science (2019)

Спасылкі правіць