Званіца

(Пасля перасылкі з Званіца, архітэктура)

Званіца — асобнае вежападобнае збудаванне або частка храма ў сакральнай архітэктуры, на якой месціліся званы.

Званіца XV ст., Умаг (Харватыя)

На Беларусі званіцы вядомы з ХІ ст. Дадаткова выкарытоўваліся як гаспадарчыя памяшканні, брамы, дазорныя ці абарончыя вежы. Званіцы звычайна ставілі перад храмам, на вуглу агароджы або над брамай.

Драўляныя званіцыПравіць

 
Званіца касцёла Святых Пятра і Паўла ў Камені
 
Драўляная званіца. Строчыцы, 2008 г.

Першым вядомым адлюстраваннем драўлянай званіцы на Беларусі з’яўляецца гравюра Браўна 1572 года. Збудаванні гэтага тыпу былі вельмі распаўсюджаны на Беларусі. З XVI ст. сталі вядомыя і галоўныя віды званіцаў:

Па вонкавым вырашэнні на:

Найбольш пашыранымі на Беларусі былі квадратныя ў плане двухярусныя званіцы.

Мураваныя званіцыПравіць

Мураваныя званіцы звычайна былі яруснымі або аркаднымі.

ЛітаратураПравіць

  • Сергачоў, С. А. Драўляныя званіцы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 4/1981
  • Лазука, Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. — Мінск, 2001.
  • Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. — Мн., 1978.
  • Званіца // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 329. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

СпасылкіПравіць