Сачавічнік вясенні
Сачавічнік вясенні[4] (Lathyrus vernus) — травяністая шматгадовая расліна сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Сачавічнік вясенні | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьBombus pascuoru на суквецці Lathyrus vernus
|
Сцёблы 25-50 см даўжынёй, прамыя, голыя.
Лісце з 2-3(4) парамі лісточкаў. Вось ліста заканчваецца невялікім лінейным адгалінаваннем, каля якога часам маецца ложнаканечны лісточак. Лісточкі яйкападобныя або эліптычныя, зрэдку амаль ланцэтныя, доўга адцягнута завостраныя, 3-8(9) см даўжыней, (1)1,5—3(4) см шырынёй, з абодвух бакоў голыя, рэдка зверху рассеяна-валасістыя, па краі кароткарасніцавыя, часам дадолу паўзагарнутыя.
Гронкі друзлыя, 3-10-кветкавыя. Чашачка 7-9 мм даўжынёй, верхнія трохкутныя зубцы яе ў два-тры разы карацей трубкі, ніжнія ланцэтныя, амаль роўныя трубцы. Венчыкі пурпурна — ці сіне-фіялетавыя, 15-17 мм даўжынёй. Завязь можа быць дробназалозістая. Бабы 3,5—5 см даўжынёй, лінейныя, голыя. Цвіце вясной.
Распаўсюджанне
правіцьРасце ў разрэджаных хвойных і змешаных лясах, на лугах і сярод кустоў.
Сустракаецца ў Еўропе, на Каўказе, на Алтаі, у Сібіры і ў Малой Азіі.
На Алтаі сустракаецца ў барах ля Барнаула і далей на паўднёвы ўсход па далінах ракі Ішы ля вёскі Верх-П’янкава і ракі Біі ля сёлаў Кібязеня і Пыжы.
Хімічны склад
правіцьУ надземнай частцы выяўленыя алкалоіды, флаваноіды (гліказіды, кемпферол), антацыяны, вітаміны. На Алтаі Lathyrus vernus змяшчае 23,4 мг% каратыну.
Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне
правіцьДае меданосным пчолам шмат нектару і пылка-абножкі [5].
У медыцыне
правіцьШырока ўжывалася ў народнай медыцыне Старажытнай Русі.
М. І. Аненкаў у «Батанічным слоўніку», выдадзеным у 1878 годзе, адзначаў:
Имѣтъ растворяющее дѣствіе и употр. отъ внутренняго разстройства, отъ боли сердца, отъ ранъ (Кіевск.), ногтоѣды (УФ.). Стручья ѣдятъ отъ зубной боли (Вор.)[6]
У сучаснай народнай медыцыне лічыцца, што трава валодае сардэчна-сасудзістым, абязбольвальным і раназажыўляльным дзеяннем.
У Заходняй Сібіры і на Алтаі адвар здробненай сухой травы п’юць пры захворваннях нервовай сістэмы, пры стэнакардыі. Адвар пладоў са струкамі прымаюць пры зубным болі. Адвар насення п’юць як мачагонны і кровесупыняльны сродак, а таксама пры дыярэі. Настоем травы палошчуць рот і горла пры запаленчых працэсах.
Падвіды
правіцьгод
Паводле дадзеных GRIN існуюць наступныя падвіды:
- Lathyrus vernus subsp. flaccidus (Ser.) Arcang.
- Lathyrus vernus subsp. vernus
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Паводле The Plant List.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Orobus vernus L.
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Чина // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 399. Архівавана 7 студзеня 2012.
- ↑ Ботанический словарь. Справочная книга для ботаниковъ, сельскихъ хозяевъ, садоводовъ, лѢсоводовъ, фармацевтовъ, врачей, дрогистовъ, путешественниковъ по Россіи и вообще сельскихъ жителей / Составилъ Н. Анненковъ. — СПб.: Типографія Императорской Академіи наукъ, 1878. — С. 286.
Літаратура
правіць- Никифоров Ю. В. Алтайские травы-целители. — Горно-Алтайск: Юч-Сумер – Белуха, 1992.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 804. Lathyrus vernus (L.) Bernh. (Orobus vernus L.) — Чина весенняя // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 447. — ISBN 9-87317-128-9.